Новости Новости Движения

Движение «За Свободу» требует немедленного освобождения всех задержанных за участие в акциях

Движение «За Свободу» требует немедленного освобождения всех задержанных за участие в акциях

279 просмотров Минск
Движение «За Свободу» выражает решительный протест по поводу возвращения практики наказания арестами за участие в мирных акциях и требует немедленного освобождения всех задержанных. Заявление по поводу арестов оппозиционных политиков и общественных активистов.

На працягу кастрычніка і пачатку лістапада ў Беларусі назіраецца ўзмацненне жорсткасці пакаранняў за ўдзел у сходах, у судовую практыку грунтоўна вярнуліся арышты. Так, як стала вядома сёння, палітык Мікалай Статкевіч, які зараз адбывае арышт за пратэст супраць ваенных вучэнняў «Захад-2017», завочна быў асуджаны на яшчэ 10 сутак за нібыта пікет у падтрымку свайго вызвалення 7 кастрычніка.

На 10 сутак арыштаваны Уладзімір Някляеў, раней на тэрміны да 15 сутак былі арыштаваныя Павел Севярынец, Андрэй Шарэнда, Наталля Папкова, на 5 сутак — актывісты з Гомеля Барыс Анікееў, Уладзімір Няпомняшчых і Віктар Рубцоў. Пакаранне Вячаславу Сіўчыку суд перагледзіў у бок узмацнення: штраф быў заменены арыштам у 5 сутак.

Рух «За Свабоду» асуджае падобную практыку і патрабуе спыніць пераслед і неадкладна адмяніць усе судовыя рашэнні, скіраваныя на пераслед асобаў, якія ажыццяўляюць сваё неад’емнае права на свабоду мірных сходаў, замацаванае у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Рух «За Свабоду» таксама звяртае ўвагу на гэтыя парушэнні еўрапейскіх палітыкаў-удзельнікаў перамоваў з беларускім урадам і заклікае патрабаваць рашэння праблемы на кожнай сустрэчы.

Рух «За Свабоду» заклікае беларускае грамадства ва ўмовах узмацнення рэпрэсіяў супраць грамадкіх актывістаў да салідарнасці: толькі сумеснымі дзеяннямі мы прымусім улады спыніць адвольныя арышты і затрыманні, адмовіцца ад практыкі парушэнняў права на свабоду мірных сходаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости