Новости Новости Беларуси

«Море крови и насилие над собственным народом». В Горках активисты напомнили молодежи о сталинских репрессиях и октябрьскую рево

«Море крови и насилие над собственным народом». В Горках активисты напомнили молодежи о сталинских репрессиях и октябрьскую рево

138 просмотров Горки Дрибин
80 лет назад, ночью 29 октября 1937 года, во внутренней тюрьме НКВД в Минске были расстреляны более 130 белорусских поэтов, писателей, публицистов. Это был лишь один эпизод в большом море террора, который совершили коммунисты.

Сучасныя даследчыкі сцвярджаюць, што ў 1930-я гады ў СССР былі асуджаныя больш за 3,7 мільёна чалавек. Іх абвясцілі «ворагамі народу», «контррэвалюцыянерамі», «шкоднікамі», «шпіёнамі».

Каб падобная трагедыя больш ніколі не магла паўтарыцца, трэба ведаць сваю гісторыю. Маладым людзям асабліва важна пазнаваць праўду пра тыя падзеі. Таму сёння раніцай грамадскія актывісты Дрыбінскага і Горацкага раёнаў гутарылі са студэнтамі БДСГА, раздавалі ім адмыслова падрыхтаваныя тэматычныя паштоўкі, прысвечаныя трагічным падзеям тых гадоў.

— Сёлета супалі дзве даты — 80 гадоў з моманту расстрэлу лепшых нашых суайчыннікаў і стагоддзе з дня бальшавіцкага перавароту. Тыя часы адзначыліся ў нашай гісторыі пікам тэрору. Важна, каб моладзь ведала пра гэта. У тых, хто не мае памяці, няма і будучыні, — патлумачыў сябра Рады Руху "За Свабоду" Андрэй Юркоў,ініцыятар падзеі.

— Маладзёны павінны усведамляць, што несправядлівасць, якая адбывалася тады, ценем ляжыць і на нашым сучасны жыцці. Хутчэй за ўсе, старыя бальшавікі і зараз будуць святкаваць дату 7 лістапада. Але ж новае пакаленне павінна ведаць, да чаго прывяла тая гістарычная падзея. Наступствамі былі — мору крыві і гвалт над уласным народам. Рэвалюцыя адкінула развіццё нашай краіны на шмат гадоў назад, — дадаў Андрэй.

Галіна Будная

Источник: horki.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости