Новости Новости Беларуси

В Барановичах почтили память жертв сталинских репрессий

В Барановичах почтили память жертв сталинских репрессий

129 просмотров Барановичи
Вечером 30 октября возле пямятнага креста «Жертвам насилия 1939 — 1953 годов» активисты Движения «За Свободу» в Барановичах почтили память невинно убиенных жителей Беларуси во время красного террора 1937 — 1953 годов.

«Крыж усталяваны ў скверы на скрыжаванні вуліц Крупскай і Смаленскай, на месцы, дзе раней знаходзілася турма „Крывое кола“, пад час сталінскіх рэпрэсіяў катавалі і забівалі людзей, толькі затое што яны добрыя гаспадары і свядомыя беларусы, якія жадаюць, каб іх край быў заможным і вольным», — распавёў сайту Pyx.by кіраўнік баранавіцкай суполкі Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.

Пад час акцыі ўдзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага крыжа, прымацавалі да крыжа цярновы вянок з калючага дроту — сімвал пакутаў, абгорнуты бел-чырвона-белай стужкай, запалілі знічкі. Затым перад прысутнымі выступіў і прачытаў малітвыу за нявінна забітых каардынатар Баранавіцкага аддзялення «Рух «За Свабоду» Уладзімір Гундар. Таццяна Малашчанка і Алена Камарова прачыталі вершы закатаваных камуністамі беларускіх паэтаў.

«У Баранавічах памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій мясцовымі актывістамі і жыхарамі гораду ўшаноўваецца штогод, каб помніць і перадаваць гэтую памяць сваім дзецям і ўнукам. І каб гэты крывавы гвалт больш ніколі не паўтарыўся на пакутнай беларускай зямлі», — падкрэсліў Гундар.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости