Новости Новости Беларуси

На активиста Движения «За Свободу» Павла Батуева пишут анонимки на работу

На активиста Движения «За Свободу» Павла Батуева пишут анонимки на работу

113 просмотров Солигорск
Член Движения «За Свободу» Павел Батуев рассказал, что неожиданно столкнулся с проблемами на работе.

«Раз на месяц я прыязджаю ў Мінск, каб падаць справаздачы ў галоўны офіс. Дык на гэты раз мяне спынілі яшчэ ў калідоры пытаннем: „Вы той самы Батуеў?“ Я падумаў, што можа бачылі маё інтэрв’ю па Ямалу. Аднак аказалася, што начальству прыйшлі дзве ананімкі адносна мяне.

Потым гэта самае пацвердзіў галоўны інжынер, але не даў паглядзець гэтыя анінімкі. Яны напісаныя з нейкіх „ліпавых“ акаўнтаў, без зваротнай сувязі. Начальнік сказаў, што па працы да мяне пытанняў няма, а чым я займаюся ў вольны час — гэта не ягоная справа.

Абурэнне ананімнага аўтара выклікала, што я сябра „сейма“ БНФ, пісаў нешта пра сустрэчу з паслом Францыі, які прыязджаў у Салігорск дзесьці месяц таму. Скінулі начальству ўсе мае профілі ў сацыяльных сетках — фэйсбуку, укантакце, аднакласніках», — расказвае Батуеў.

Як кажа мужчына, цяпер ён абслугоўвае каля 40% усіх ліфтаў Салігорска. Усяго ў ягоным падпарадкаванні 348 ліфтаў. Па правілах карыстання ліфтаў прозвішча Батуева і ягоны тэлефон прапісаны, як у саміх гэтых ліфтах, гэтак і на першым паверсе.

«Мо нехта са старых непрыяцеляў пабачыў гэта, таму вырашыў нашкодзіць», — расказвае Павел.

Зміцер Панкавец

Источник: nn.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости