Новости Новости Беларуси

Активисты начали собирать подписи за приют для бездомных животных в Слуцке

Активисты начали собирать подписи за приют для бездомных животных в Слуцке

164 просмотра Слуцк
Жалобу на действия коммунальщиков, которые убивают бездомных животных в центре Слуцка, подала активистка Движения «За Свободу» Юлия Балакир. Местные активисты организации решили начать сбор подписей за появление в городе убежища.

Прычынай звароту да ўладаў стаў інцыдэнт у цэнтры Слуцку, калі актывістка Руху пабачыла сабаку, якая памірала на адной з цэнтральных вуліцаў гораду. Па словах Юліі Балакір, яна бачыла, што пакуты і смерць сабакі маглі назіраць выпадковыя мінакі, у тым ліку і дзеці.

«Пасля званка ў дыспетчарскую службу КУП „Слуцкае ЖКГ“, мне стала вядома, што ў гэты дзень у горадзе Слуцку адбываўся адстрэл безнаглядных жывёл», — сказана ў скарзе.

Балакір падкрэсліла, што «кантроль за колькасцю безнаглядных жывёл павінен весціся іншым, больш гуманным спосабам (стэрылізацыя)». «У выпадку, калі гэта не ўяўляецца магчымым, безнаглядныя жывёлы павінны адстрэльвацца падчас мінімальнага прысутнасці людзей на вуліцы, а адказныя супрацоўнікі КУП „Слуцкае ЖКГ“ напярэдадні павінны папярэджваць гараджан аб гэтай працэдуры, напрыклад, з дапамогай аб’яваў», — адзначыла актывістка Руху.

Балакір запатрабавала, каб улады патлумачылі інцыдэнт і пакаралі вінаватых камунальшчыкаў. Акрамя таго, з яе ініцыятывы мясцовыя актывісты Руху пачалі збор подпісаў пад петыцыяй, у якой просяць адмяніць адстрэл бяздомных жывёлаў, пры іх адлове супрацоўнічаць з зоаактывістамі, а таксама стварыць прытулак для іх.

«У мяне дзіця прывучанае да любові да жывёлаў, і гэты інцыдэнт, які адбыўся ў тым ліку на вачах дзяцей, гэта жахліва. Я таксама люблю жывёлаў, таму вырашыла неяк пакараць камунальшчыкаў і звярнулася з скаргай», — распавяла сайту Pyx.by Юлія Балакір.

Па яе словах, у нармальных краінах стэрэлізуюць бяздомных жывёлаў, ствараюць прытулкі. «У наш дзяржаве грошаў на гэта не будзе. Гэта ж не лядовы палац пабудаваць», — адзначыла актывістка Руху «За Свабоду». Яна скептычна ставіцца да магчымасцяў і жадання беларускай дзяржавы вырашыць праблему, але лічыць, што вінаватыя камунальшчыкі будуць пакараныя.

«Зварот быў зроблены па прапанове Юліі Балакір па рэзананснай справе: супрацоўнікі камунальных службаў ужо не ў першы раз брутальна забіваюць бяздомных жывёлаў на вуліцах Слуцку. На гэты раз Юлія выказала жаданне напісаць скаргу і прапанавала арганізаваць збор подпісаў пад калектыўным зваротам», — адзначыў мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

Ён адзначыў, што гэтая праблема характэрная да ўсяго рэгіёну, бо за яе рашэнне збіралі подпісы і ў Салігорску.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости