Новости Новости Беларуси

Губаревич: Изменения должны произойти в сознании людей

Губаревич: Изменения должны произойти в сознании людей

282 просмотра Барановичи Солигорск
Партийными школами Движения «За Свободу» в Барановичах и Солигорске завершен цикл образовательных мероприятий.

Пачаліся сустрэчы з выступу старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча. Ён параўнаў сітуацыю ў 2008 годзе і сённяшнюю і знайшоў шматлікія паралелі.

«Продаж» Беларусі як крыніцы бяспекі ў рэгіёне

«МЗС Беларусі займаецца продажам Беларусі як крыніцы бяспекі ў рэгіёне. Гэта прыносіць афіцыйнаму Мінску іміджавыя плюсы і пэўныя эканамічныя прэферэнцыі», - адзначыў Губарэвіч.

У якасці прыкладу ён прывёў супрацу з Украінай, для якой па аб'ектыўных прычынах закрыты выхад на расійскі рынак, а ў Беларусі ёсць абмежаванні на рынках ЕС – з такіх адносінаў атрымліваецца неблагі бізнес. У сваю чаргу, у Беларусі таксама ёсць магчымасць амаль бескантрольнага доступу на рынак Расіі, што стварае магчымасць для шэрых схемаў і кантрабанды.

Пратэсты супраць Дэкрэта №3

«І ўсё было б добра, каб народ быў у Лукашэнкі ціхі і паслухмяны. Але спроба залезці ў кішэню грамадзян стала прычынай сур'ёзнага сацыяльна-эканамічнага крызісу», - дадаў Губарэвіч.

Па ягоных словах, калі пачалі рассылаць лісты (якія), стала зразумела, што ні сабраныя подпісы, ні юрыдычная дапамога – усё гэта не працуе, давядзецца выйсці і публічна пратэставаць. «Гэтага моцна спалохаўся Лукашэнка», - дадаў старшыня Руху «За Свабоду».

Самай масавай акцыяй на тысячу насельніцтва, адзначыў палітык, лічаць акцыю ў Слоніме, але і ў Маладзечна з 98 тысяч жыхароў – тысяча выйшла на вуліцы. «Гэты эканамічны крызіс найбольш адчуваўся ў рэгіёнах, а не ў Мінску», - падкрэсліў Губарэвіч.

«На акцыях недармаедаў былі актывісты, але з большага выйшлі тых, каго вывелі пустыя лядоўні і страўнікі. Яны зразумелі, што сістэмныя змены патрэбныя. І гэта быў другі выпадак у гісторыі Беларусі, калі Лукашэнка прыслухаўся да меркавання людзей», - сказаў апазіцыйны палітык. У якасці першага прыкладу ён прывёў акцыю «Стоп бензін» у 2001 годзе, якая ў свой час стала падставай адмены падвышэння коштаў на паліва.

Змены стаўлення да беларускага рэжыму

«Змены ў геапалітычнай абстаноўцы сталі прычынай таго, што ўжо не было магчымасці ставіцца да афіцыйнага Мінска з пазіцыі чорнага і белага – дэмакратыя/дыктатура. Сёння сітуацыя, калі Лукашэнка можа лавіраваць, атрымліваючы нейкія пэўныя прэферэнцыі», - кажа Губарэвіч.

Прычына гэтага ў тым, лічыць ён, тое, што Захад зацікаўлены захаваць Беларусь як нейтральную тэрыторыю, «што беларускія ўлады вельмі эфектыўна прадаюць».

Па словах старшыні Руху, стаўленне змянілася ва ўсіх буйных гульцоў гэтага рэгіёна: у ЗША яно пакуль незразумелае пасля змены прэзідэнта, Літва займае больш жорсткую пазіцыю праз будаўніцтва непажаданай для яе БелАЭС. Польскі ўрад цяпер лічыць, што важна захаваць незалежную, нейтральную Беларусь, і але ціскам гэтага не дабіцца, трэба паказаць, што дзверы для Мінска прыадчыненыя.

«Матывы – абсалютна прымальная і для нас, мы хочам бачыць суверэнную, незалежную Беларусь і не пад уплывам Расіі. А вось метады маюць хібы», - лічыць Губарэвіч.

Што павінны рабіць Рух «За Свабоду»

«Што мы можам рабіць як Рух «За Свабоду»? Грукацца, даносіць сваю пазіцыю, працаваць, каб Беларусь засталася ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці», - тлумачыць Юрый Губарэвіч.

У якасці прыклада ён прывёў працу на ПА АБСЕ ў Мінску, калі намаганнямі правацэнтрыстаў і іх еўрапейскіх партнераў была падрыхтаваная і (амаль) прынятая (альбо: вынесеная на разгляд) даволі жорсткая рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі.

Акрамя таго, па меркаванні Губарэвіча, трэба даводзіць да жыхароў Беларусі, што «лепш рабіць выбар на карысць (мадэлі жыцця) цывілізаваных краінаў, у якіх ёсць дэмакратычныя інстытуты, змяняльнасць уладаў, новыя тэхналогіі». «Гэта не Расія сёння. Акрамя таго, што гэтая краіна – агрэсар і крыніца пагрозы для нас, там мы не знойдзем (ні дэмакратыі) ні эканамічнай, ні тэхналагічнай падтрымкі», - падкрэсліў палітык, дадаўшы, што там расійскае грамадства дастаткова атручанае (прапагандай), якое дазваляе граць на імперскіх пачуццях.

Патрэбныя змены ў свядомасці людзей

«Ва ўмовах, калі зварочваецца падтрымка дэмакратычных незалежных СМІ (і грамадзянскай супольнасці), мы рызыкуем атрымаць тут краіну, якая ужо дэ-факта стане поўным сатэлітам Расіі. Нават Лукашэнка не ўтрымае незалежнасць», - лічыць старшыня Руху «За Свабоду».

Прыкметай такіх працэсаў ён бачыць тое, што папулярнасць Лукашэнкі ўпала ў разы, затое самы папулярны палітык у Беларусі – Уладзімір Пуцін. Таму і неабходна працаваць з грамадствам, каб не было рызыкі, што сюды прыйдзе Расія, дадаў Губарэвіч.

Пры гэтым усё болей моладзі прыходзіць да беларускасці, у іх папулярная нацыянальная сімволіка (і гісторыя), нагадаў ён.

Губарэвіч адзначыў, што сёння нельга рабіць стаўку на масавыя акцыі, яны могуць быць толькі праявамі незадаволенасці і своеасаблівай формай зваротнай сувязі для ўладаў. «Але гэта не змена рэжыму. Заўсёды ёсць магчымасць разагнаць, пасадзіць, заблакаваць», - патлумачыў палітык.

Па ягоным меркаванні, змена адбудзецца, калі адбудзецца змена ў свядомасці людзей.

«Мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі пройдуць першыя свабодныя дэмакратычныя выбары. Мы ўсе сядзем за сталы (якія? выбарчых каісій), самі будзем сябрамі выбарчых камісій, і самі пабачым выбар беларускага народа, які нас не задаволіць. Таму патрэбная праца і штодзённая праца, - сказаў Губарэвіч. - Калі адбудуцца перамены, не ведаю, але тое, што мы павінны рыхтаваць да іх і сябе і грамадства – наша галоўная задача».

Акрамя таго, пад час школаў выступілі сябра Рады Руху «За Свабоду», праваабаронца Раман Кісляк, прэс-сакратар Руху Вольга Быкоўская і сябра (Рады моладзі) Руху Вікторыя Таболіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости