Новости Новости Беларуси

Областной суд отказался признавать нарушения слуцких властей

Областной суд отказался признавать нарушения слуцких властей

842 просмотра Минск
Минский областной суд отказал в жалобе региональному координатору движения «За Свободу» Виталию Амельковичу на решение суда более низкого уровня по предложению переименования улицы Комсомольской в улицу Слуцких повстанцев. На заседании стало известно, что свой протест на это решение Слуцкого суда неожиданно отозвала местная прокуратура.

У пачатку лістапада Амяльковіч перадаў ў райвыканкам 550 подпісаў пад калектыўным зваротам аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Аднак мясцовыя ўлады фактычна праігнаравалі гэтыя подпісы, быццам бы правялі цішком мясцовы сход і палічылі немэтазгодным перайменоўваць вуліцу.

Аднак стала вядома, што, па законе Слуцкі райвыканкам не меў права займацца гэтай справай: пытаннямі перайменавання вуліцаў займаюцца мясцовыя Саветы дэпутатаў. Амяльковіч звярнуўся з просьбай вярнуць яму подпісы, каб перадаць іх ва ўпаўнаважаны дзяржаўны орган, аднак атрымаў адмову. Пасля гэтага абласны каардынатар Руху «За Свабоду» звярнуўся ў суд, які яго не падтрымаў. Менавіта гэтае рашэнне і было абскарджанае 25 верасня ў абласным судзе.

Разгляд касацыйнай скаргі прайшоў даволі хутка. Суддзя зачытала скаргу і водгук на яе Слуцкага райвыканкама, а таксама заслухала прадстаўнікоў бакоў.

«Я лічу, што Слуцкі райвыканкам перабольшыў свае паўнамоцтвы, пачаўшы разглядаць зварот па-за межамі сваёй кампетэнцыі, ён не меў на гэта права. Прашу адмяніць рашэнне суду па гэтаму пытанню і прызначыць новы разгляд справы», - заявіў Амяльковіч.

У сваю чаргу прадстаўніца райвыканкаму цалкам падтрымала пазіцыю дзяржустановы і рашэнне суда Слуцкага раёну.

Па выніках суддзі абласнога суда пакінулі ў сіле гэта рашэнне. «Рашэнне суда з'яўляецца законным і абгрунтаваным, падставаў для яго адменаў не маецца», - зачытала суддзя.

Што цікава, на рашэнне Слуцкага суда праз працэсуальныя парушэнні быў пададзены пратэст пракуратуры. Аднак на пасяджэнні абласнога суда стала вядома, што пратэст адкліканы.

«Адначасова чаканае і нечаканае рашэнне. Чаканае, таму што вельмі цяжка было разлічваць, што суд прыме маю пазіцыю і перагледзіць справу на маю карысць. А нечаканае, бо на рашэнне суда Слуцкага раёна быў пададзены абгрунтаваны пратэст пракуратуры, дзе выказвалася нязгода з рашэннем і патрабавалася яго адмяніць і пачаць новы разгляд справы з новым складам суда», - пракаментаваў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Але, па ягоных словах, у дзень разгляду справы стала вядома, што пракуратура адклікала свой пратэст. «З гэтага я раблю выснову, што пракуратура дзейнічае ў інтарэсах мясцовых уладаў Слуцку, якія жадаюць як мага хутчэй скончыць разгляд справы па прапанове перайменавання вуліцы. Я падазраю, што рашэнне пра адкліканне пратэсту – гэта праява сумна вядомага тэлефоннага права», - падкрэсліў абласны каардынатар Руху.

Амяльковіч дадаў, што ён плануе падаць надзорную скаргу на рашэнне абласнога суда.

«Кампанія дзеля з'яўлення вуліцы Слуцкіх паўстанцаў на гэтым не скончыцца, чакайце нашых новых крокаў», - заключыў актывіст Руху «За Свабоду».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости