Новости Новости Беларуси

Узнагарода за салідарнасць у адраджэнні польскай і беларускай культуры

Узнагарода за салідарнасць у адраджэнні польскай і беларускай культуры

830 просмотров Гродно
Таварыства «Пoльская супольнасць» ўзнагародзіла былога старшыню Руху «За Свабоду», сябра Рады Аляксандра Мілінкевіча за салiдарнасць у адраджэннi польскай i беларускай культуры i адукацыi на Гарадзеншчыне.

Цырымонія адбылася пад час беларуска-польскай канферэнцыі «Палякі ў Беларусі з канца дзевятнаццатага да пачатку дваццаць першага стагоддзя».

«Гэта пятая мая узнагарода ад палякаў», - распавёў сайту Pyx.by Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, першай стала добра вядомая з часоу польскай «Салiдарнасцi» прэмiя PolCul Caюза Палякаў Аўстралii за развiццё культурных i грамадскiх польска-беларускiх стасункаў. Другой стаў ордэн «За заслугi перад культурай Польшчы» за адкрыцце пахавання караля Станicлава Аугуста Панятоускага, трэцяй - прэмiя Дыпламатычнай Акадэмii «Рыцар Свабоды» за адстойванне дэмакратыi у Беларусi, чацвертай - прэмiя Sérgio Vieira de Mello за абарону Правоў чалавека у Беларусi.

«І вось цяпер пятая, вельмi важная, за салiдарнасць у адраджэннi польскай i беларускай культуры i адукацыi на Гарадзеншчыне. Усе жыццё працую на Беларусь, а узнагароды атрымлiваю ад Польшчы», - заключыў Аляксандр Мілінкевіч.

фота Znadniemna.pl

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости