Новости Новости Беларуси

Витебские члены движения «За Свободу» готовятся к участию в местных выборах

Витебские члены движения «За Свободу» готовятся к участию в местных выборах

814 просмотров Витебск
В Витебске прошла партийная школа Движения «За Свободу». Участники обучения прослушали речь руководителя Движения Юрия Губаревича и выступления специалистов о работе активистов движения со СМИ и в социальных сетях во время местных выборов.

Перад пачаткам навучаньня Юрась Губарэвіч павіншаваў актывіста Аляксея Гаўруцікава з 60-годзьдзем і ўручыў яму віншавальную грамату.

У сваёй прамове кіраўнік руху “За свабоду” распавёў пра дзейнасьць арганізацыі і азначыў асноўныя мэты і задачы найбліжэйшага часу. Спыніўся на ўнутранай ды міжнароднай палітычнай сытуацыі. Вылучыў выклікі, пагрозы і пэрспэктывы для Беларусі на шляху яе дэмакратызацыі ў цяперашні гістарычны момант.

У прыватнасьці, ён адзначыў, што ў дачыненьнях афіцыйнага рэжыму з Захадам наступіў чарговы пэрыяд пацяпленьня, які нагадвае ранейшыя такія пэрыяды, але мае і пэўныя адрозьненьні. Паводле Губарэвіча, паход Лукашэнкі ў краіны трэцяга сьвету па лёгкія грошы праваліўся, і ён зразумеў, што трэба ісьці да тых, хто мае рэсурсы і палітычны ўплыў.

Да таго ж, на думку прамоўцы, пасьля абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне Лукашэнка апынуўся ў новых палітычных рэаліях. Ён зразумеў, што Крэмль дзеля задавальненьня імпэрскіх амбіцыяў можа кідаць выклік усяму цывілізаванаму сьвету і рабіць нечаканыя крокі. Крокі, якія ідуць супраць здаровага сэнсу, інтарэсаў разьвіцьця нацыянальнай эканомікі ды інтарэсаў Расеі на міжнароднай арэне.

Аналізуючы расейска-беларускія вайсковыя вучэньні і зьвязаныя вакол іх скандалы, Юрась Губарэвіч выказаў меркаваньне, што праз супольныя манэўры Расея дэманструе ўсяму сьвету несамастойнасьць Беларусі і яе залежнасьць ад усходняй суседкі:

– На тле агрэсіўных захадаў Расеі спробы дэкляраваньня Лукашэнкам пэўнага нэўтралітэту, за якімі стаіць імкненьне паглыбляць сувязі з Эўропай, вельмі імпануе заходнім палітыкам. У сувязі з чым эўрапейскі істэблішмэнт дзеля мэтаў захаваньня незалежнасьці, нэўтральнасьці і суб’ектнасьці Беларусі ў нейкай ступені гатовы ахвяраваць пытаньнямі правоў чалавека, свабоды слова і пашырэньня дэмакратыі ў Беларусі. І гэта пры тым, што дэмакратычныя сілы Беларусі ўвесь час пераконваюць Захад, што існы тут рэжым не зьяўляецца гарантам незалежнасьці дзяржавы. Гэткае стаўленьне Эўропы ўжо прывяло да таго, што адбыліся зьмены ў настроях беларусаў. Так, калі ў 2004 годзе паводле сацыялягічных апытаньняў фіксаваўся парытэт паміж тымі, хто хаўрусьнікам Беларусі бачыў Эўразьвяз (45%) і Расею (45%). Цяпер суадносіны рэзка зьмяніліся на карысьць Расеі: 65 і 14 адсоткаў адпаведна. Прапорцыі зьменшыліся ў разы.

Другі момант мусіць турбаваць ня менш: паводле апытаньняў самым папулярным палітыкам на Беларусі стаў Пуцін. Гэта азначае, што любыя спробы Захаду строіць адносіны толькі з Лукашэнкам маюць у сабе нэгатыўны ўплыў на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Можна быць пэўным, што пры рэалізацыі агрэсіўнага сцэнару расейцы не сустрэнуць аніякага супраціву з боку мясцовага грамадзтва, – адзначае палітык.

Вельмі ўплывовай унутрыпалітычнай падзеяй Юрась Губарэвіч назваў і вясновыя забурэньні беларусаў, выкліканыя прыняцьцем дэкрэту №3. Ня толькі абласныя цэнтры, але і куды меншыя гарады былі ахопленыя пратэстамі грамадзянаў. Наогул жа, апошнім часам адбываецца заўважная дэманстрацыя альтэрнатывы ў розных сфэрах дзейнасьці. У прыватнасьці, кіраўнік руху вылучыў курсы “Мова нанова”, выступы беларускіх гуртоў і сьпевакоў, якія раней былі пад забаронай. Грамадзяне пачалі праяўляюць актыўнасьць і гатовыя нават дафінансоўваць розныя важныя з гледзішча грамадзтва справы праз краўдфандынг. Таму працу зь беларускім грамадзтвам кіраўнік руху назваў адной з найгалоўнейшых задачаў.

У другой частцы навучаньня перад віцебскімі рухаўцамі выступілі сябра Рады Руху "За Свабоду" Вольга Быкоўская і палітоляг Вікторыя Таболіч. Першая падзялілася з прысутнымі досьведам дзейнасьці ў сацыяльных сетках і працы з СМІ, а другая пазнаёміла актывістаў арганізацыі з тэорыяй ідэалёгіяў ды вучыла выкарыстоўваць набытыя веды на практыцы падчас выбарчай кампаніі.

Источник: vitebskspring.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости