У вёску Пескі, дзе месціцца сядзіба, з’ехаліся некалькі дзясяткаў гасцей з многіх рэгіёнаў краіны, каб разам адзначыць дзень перамогі беларускага войска над маскоўскім ў бітве на Крапівеньскім полі, якая адбылася ў 1514 годзе.
Кажа адзін з арганізатараў фэсту, сябра Руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык:
— З’ехаліся выканаўцы можна сказаць, што з усёй Беларусі. Такія знакамітыя імёны, такія вядомыя выканаўцы як Андрэй Мельнікаў, Зміцер Бартосік, Алесь Дзянісаў. І мясцовыя паўдзельнічалі, і этнічны украінскі гурт прыехаў. Я лічу, што свята ўдалося.