Новости Новости Беларуси

Слонимцы в поддержку независимых профсоюзов

Слонимцы в поддержку независимых профсоюзов

931 просмотр Слоним
Слонимские активисты, в том числе из Движения «За Свободу», направили властям заявление в поддержку профсоюза РЭП.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Міхаіл Сошка (Незалежны прафсаюз РЭП), Сяргей Бузун (Партыя «Справядлівы свет»), Павел Севасцьян (ГА БНФ «Адраджэнне»), Іван Бедка (Аргкамітэт БХД), Алесь Масюк (ПАГА «Рух «За Свабоду»), Віктар Марчык («Слонімскі грамадскі цэнтр») і Уладзімір Літвін (ТБМ) звярнуліся да А. Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў І. Шуневіча, генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. Канюка з заявай.

У заяве паведамляецца: «Мы, жыхары горада Слоніма, прадстаўнікі недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый, якія ўваходзяць у склад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, звяртаемся да вас з просьбай і выказваем глыбокую занепакоенасць і незадавальненне ў сувязі з распачатай крымінальнай справай і нядаўнімі вобыскамі ў офісах незалежных прафсаюзаў РЭП і БНП.

Мы таксама незадаволены і заклапочаны правядзеннем вобыскаў на кватэрах і затрыманнем лідараў прафсаюзу РЭП і супрацоўнікаў прафсаюзу, адзін з якіх, Ігар Комлік да гэтага часу застаецца пад вартай ў турме з-за нібыта нявыплачанага падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры. У нас ёсць усе высновы лічыць, што дзеянні ўлады накіраваны на знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі ў адказ за актыўную грамадзянскую пазіцыю лідараў прафсаюзу і абарону сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных, і расцэньваем дзеянні ўлады, як расправу над лідарамі прафсаюзнага руху Беларусі.

Мы лічым, што такія дзеянні ўладаў з’яўляюцца грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы прафсаюзу і грубым парушэннем Канвенцыі МОТ № 87 „Аб свабодзе аб’яднанняў“. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ігара Комліка, спынення крымінальнага пераследу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, зняцця з іх усіх беспадстаўных абвінавачванняў, а таксама прыняцця неадкладных мераў па забеспячэнні нармальных умоў працы незалежных прафсаюзаў у адпаведнасці з абавязкамі Рэспублікі Беларусь па Канвенцыі МОТ № 87».

Заява ўжо адпраўлена адрасатам.

Источник: harodniaspring.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости