Новости Новости Беларуси

Движение «За Свободу» хочет быть наблюдателем при ЕНП

Движение «За Свободу» хочет быть наблюдателем при ЕНП

1148 просмотров Минск
Совет Движения «За Свободу» утвердил на заседании решение подать заявку на присоединение к Европейской народной партии.

«Заяўляем аб намеры далучэння ПАГА «Рух „За Свабоду“ да Еўрапейскай Народнай Партыі ў якасці назіральніка», — сказана ў падтрыманым радай дакуменце.

Рада Руху звярнула ўвагу на шматгадовае партнёрства паміж ЕНП і Рухам «За Свабоду», нязменную глыбокую ўвагу ЕНП да падзеяў у Беларусі, пастаянную дапамогу ў прасоўванні каштоўнасцяў дэмакратыі і паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека, адпаведнасць праграмных палажэнняў Руху «За Свабоду» каштоўнасцям, якія ўтрымлівае Маніфест ЕНП.

Акрамя таго, у заўцы пра далучэнне ў якасці назіральніка адзначаецца, што Рух — удзельнік «правацэнтрысцкай кааліцыі, якая з’яўляецца асноўным стратэгічным партнёрам ЕНП у Беларусі».

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч 4-5 верасня прыме ўдзел у палітычнай Асамблеі ЕНП.

Па ягоных словах, на 4 верасня запланаваны разгляд асамблеяй рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце звяртаецца ўвага на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у прыватнасці размова ідзе пра крымінальныя справы ў адносінах кіраўніцтва прафсаюза РЭП, а таксама затрыманні пасля акцыяў пратэсту. Аўтары дакумента таксама звяртаюць увагу на антыдэмакратычнасць беларускага заканадаўства і адсутнасць свабодных выбараў у нашай краіне.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости