Новости Новости Беларуси

У Мінску запатрабавалі караць за адмаўленне сталінскіх рэпрэсіяў

У Мінску запатрабавалі караць за адмаўленне сталінскіх рэпрэсіяў

2295 просмотров Минск
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч ад імя арганізацыі падпісаў сёння рэзалюцыю форума «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны», яе таксама падтрымалі шэраг дзеячоў і грамадскіх арганізацыяў і партыяў. Сярод іншага падпісанты запатрабавалі ўвесці пакаранне за прапаганду сталінізма, зняць грыфы сакрэтнасці з архіваў пра савецкія рэпрэсіі.

Прадстаўнікі арганізацыяў, партыяў і рухаў запатрабавалі «зняць грыфы сакрэтнасці з усіх дакументаў за 1917-1953 гады, якія знаходзяцца ў Беларусі на захоўванні», перадаць у адкрытыя архівы усе справы на рэпрэсаваных з 1920-1970 гадоў, да ўсіх дакументаў старэй за 75 год забяспечыць вольны доступ (яны не падпадаюць пад абмежаванне як таямніца асабістага жыцця).

Акрамя таго, па меркаванні ўдзельнікаў форума, дзяржава павінна знайсці, назваць і абазначыць месцы ўсіх масавых расстрэлаў і пахаванняў месцаў рэпрэсіяў, рэабілітаваць рэпрэсаваных.

«Прызнаць адмаўленне сталінскіх рэпрэсіяў, іх апраўданне і прапаганду сталінізму ў залежнасці ад цяжкасці, адміністрацыйным ці крымінальным злачынствам, для чаго ўнесці змены ў адпаведных Кодэксы», — заключылі аўтары дакумента.

«Мы падтрымліваем усе тыя патрабаванні, якія ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі», — падкрэсліў перад падпісаннем дакумента старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён прапанаваў увесці абавязковыя гадзіны па вывучэнні перыяду рэпрэсій у школьнай праграме па гісторыі. «Але ёсць яшчэ адна мэтавая група, якая таксама мусіць вывучаць гэтую гісторыю. Гэта сённяшнія супрацоўнікі КДБ, МУС і нават вайскоўцы», — сказаў старшыня Руху.

Па ягоным меркаванні, мусіць дзейнічаць спецкурс, дзе на канкрэтных справах сілавікам «пакажуць, як дзейнічалі іх папярэднікі і што пасля з імі стала». «Хваля рэпрэсіяў закранула не адно пакаленне супрацоўнікаў НКУС. Яны павінны зразумець, што, калі яны сёння згодныя на выкананне злачынных загадаў, то рана ці позна прыйдуць за імі самімі. Павінна быць такая прышчэпка», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Пасля завяршэння падпісання рэзалюцыі яна будзе перададзеная ў дзяржаўныя органы.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости