Новости Новости Беларуси

Светлана Алексиевич встретилась с активистами в Гомеле

Светлана Алексиевич встретилась с активистами в Гомеле

4881 просмотр Гомель
Встреча с нобелевским лауреатом Светланой Алексиевич прошла в Гомеле. Одним из основных организаторов стал глава «Гражданских инициатив», член Движения «За Свободу» Владимир Кацора, члены организации присутствовали на встрече в качестве гостей.

«Вакол імені Алексіевіч адбываецца пэўны ажыятаж. Мы родныя ёй па духу, абараняем яе і цэнім яе творчасць», - сказаў, адкрываючы сустрэчу Уладзімір Кацора.

«Мы нядаўна сустракаліся з Хадаркоўскім (расійскі былы алігарх і апазіцыйны палітык). І прыйшлі да высновы, што тыя лідары, што зараз, яны надоўга», - сказала, адказваючы на пытанні гасцей нобелеўскі лаўрэат.

Па яе словах, і Лукашэнка, і Пуцін – носьбіты пэўнага часу, «яны цягнуць нас назад».

Святлана Алексіевіч выказала сур'ёзную заклапочанасць магчымай анэксіяй Беларусі Расіяй, адзначыўшы, што ў расіянаў захаваліся моцныя імперскія амбіцыі, а шмат якія вядомыя жыхары гэтай краіны ў размовах з ёй называюць беларусаў здраднікамі.

«Нацыянальная ідэя беларусаў – гэта нацыянальная дзяржава», - лічыць Алексіевіч. Пры гэтым, яна лічыць, што гэтай дзяржавы зараз у беларусаў няма: няма адзінай дзяржаўнай мовы, няма школы, амаль няма беларускамоўных кнігаў.

«Сустрэча з Алексіевіч рыхатавалася некалькі год», - распавёў сайту Pyx.by Уладзімір Кацора.

Па ягоных словах, уражанні ад сустрэчы пазітыўныя. «Я вельмі задаволены. І людзі прыйшлі, і Святлана Аляксандраўна працуе, аўтографы дае. Спадзяюся, гэта не апошняя сустрэча: гады праз два-тры прыедзе дзяржаўным дзеячом, і мы будзем, мо, не пры ўладзе, але блізка ад яе, і зможам арганізаваць больш сур'ёзную сустрэчу, на якой будзе не адна тысяча людзей», - дадаў актывіст Руху.

Па словах абласнога каардынатара Руху Аляксея Атрошчанкі, «на міжнародным узроўні Святлана Алексіевіч – гэта другі чалавек у дзяржаве, і на сустрэчу з ёй абавязкова трэба было прыйсці, каб пабачыць чалавека, які ўвайшоў у гісторыю як першы беларускі нобелеўскі лаўрэат».

У сваю чаргу сябра Руху «За Свабоду» Дзяніс Рабянок, які прыехаў на сустрэчу з Калінкавічаў, адзначыў, што «самае важнае, што Святлана Алексіевіч усё ж прыехала ў Гомель, тут яе вельмі чакалі».

«Без такіх людзей, як Алексіевіч, у Беларусі няма будучыні. Па-першае, гэта чалавек – гуманіст, па-другое, хто б што не казаў, яна вельмі паглыбленая ў беларускія праблемы. І вельмі кепска, што нашая дзяржава такіх людзей не скарыстоўвае», - дадаў Рабянок.

Па ягоных словах, такія людзі – гэта наш залаты фонд, і мы ўсе іх павінны цаніць.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости