Новости Аналитика

Юрий Губаревич: Выбранные депутаты лучше, чем назначенцы от власти

Юрий Губаревич: Выбранные депутаты лучше, чем назначенцы от власти

4639 просмотров Минск
Председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич ответил на вопросы пресс-службы компании наблюдения «Право выбора-2018».

Юрый, якія ў вас чаканні ад мясцовых выбраў 2018 года?

Магчымыя змены ў падыходах да правядзення выбараў шмат у чым залежаць ад цвёрдасці заходніх партнёраў Аляксандра Лукашэнкі. Калі з парадку дня іх перамоваў не выпадзе пытанне зменаў у выбарчае заканадаўства, альбо перадусім практыкі правядзення выбараў, то ўмовы іх правядзення ў нейкай ступені могуць палепшыцца.

Я перакананы, што ёсць сотні дэмакратычных актывістаў, якія могуць правесці эфектыўныя кампаніі на ўзроўні мясцовых саветаў і атрымаць перамогу. Але залежыць ад добрай волі беларускіх уладаў наколькі гэта будзе зафіксавана ў пратаколах выбарчых камісій. Патрэбная моцная кампанія назірання, каб спраўдзіць рэальны стан рэчаў. Калі ж фальсіфікацыі па-ранейшаму будуць, то наша назіранне, прынамсі, паспрыяе, каб не ўсё было так гладка для тых, хто кіруе выбарчым працэсам.

Ці лічыце вы, што выбары пройдуць па традыцыйнаму сцэнару фальсіфікацый?

На сёння вельмі мала чыннікаў, якія бы маглі прымусіць Аляксандра Лукашэнку да правядзення сумленных і дэмакратычных выбараў. Грамадства знаходзіцца ў апатыі і не верыць у выбарчыя працэдуры, і таму, верагодней за ўсё, не будзе патрабаваць справядлівых выбараў, бараніць свой выбар. Усё гэта, як я ўжо казаў, адбываецца на фоне пацяплення ўзаемаадносінаў з еўрапейскімі краінамі.

Я скептык адносна таго, што будуць кардынальныя змены ў правядзенні выбараў, але ў інтарэсах рэжыму прадэманстраваць паступовы прагрэс. У мінулым годзе мы назіралі ўключэнне ў Палату прадстаўнікоў двух незалежных кандыдатаў. У наступным годзе, я не выключаю, што некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў патрапяць у мясцовыя саветы.

Але ці адыграюць вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны некалькі дзясяткаў гэтых дэпутатаў?

Не так даўно, у 2003-2007 гг, дэпутатамі мясцовых Саветаў былі каля 100 дэмакратаў. Я б не сказаў, што яны моцна пахіснулі рэжым, але на месцах, там, дзе мандат атрымалі актыўныя людзі, яны прадэманстравалі, што абраныя дэпутаты лепш, чым прызначэнцы ад улады. Такія дэпутаты на самой справе прадстаўляюць інтарэсы выбаршчыкаў.

Ці не зашмат у нас дэпутатаў мясцовых саветаў?

Змена колькасці дэпутатаў мясцовых Саветаў мусіць стаць вынікам змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларусі. На маю думку, такая рэформа патрэбна з аптымізацыяй складу Саветаў.

Трэба памятаць, што дэпутаты не з’яўляюцца чыноўнікамі, не атрымліваюць заробак, працуюць на грамадскіх пачатках. Але яны маюць мандат і ў іх руках магчымасць праяўляць ініцыятыву і працаваць на карысць сваіх выбаршчыкаў. Калі дэпутат абраны ў выніку канкурэнтнай барацьбы, то ён будзе працаваць. Калі, ён прызначаны ўладамі, то ніякага эфекту для выбаршчыка і ніякай дэпутацкай дзейнасці чакаць не даводзіцца.

Юрый, ці лічыце вы, што разам з выбарамі можа адбыцца рэферэндум?

Мяркую, што правядзенне рэферэндума — малаверагодна, бо засталося няшмат часу. Калі б ішла гутарка пра рэферэндум, то ўжо б была запушчана агітацыйная машына ў падтрымку пытанняў, якія бы ўлада жадала задаць грамадзянам. Аднак, на дадзены момант мы назіраем поўны штыль.

Па-другое, сёння такі грамадскі настрой, што людзі прагаласуюць супраць, якія б пытанні не былі вынесеныя. Усё гэта звязана з дастаткова цяжкім эканамічным станам, у якім знаходзіцца наша краіна, і адсутнасцю веры ў тое, што ўлада можа нешта зрабіць.

Ці будзе «Рух «За Свабоду» удзельнічаць у выбарах і ў назіранні за імі?

Так, мы плануем падтрымаць дастаткова вялікую колькасць кандыдатаў. Канкрэтнай лічбы пакуль няма, але мы актыўна працуем з людзьмі, праводзім для іх навучанне, шукаем магчымасці, каб яны пачалі свае кампаніі загадзя, а не ў дзень абвяшчэння выбараў. Шмат хто з нашых людзей працуе ў сваіх гарадах, мае аўтарытэт — усё гэта можна скарыстаць і пад час выбарчай кампаніі.

Ва ўмовах адсутнасці выбараў мы разглядаем электаральную кампанію, як магчымасць дайсці да вялікй колькасці людзей і, у прыватнасці, дзейнічаць публічна, працаваць з жыхарамі Беларусі на вуліцах, выстаўляць пікеты. Рабіць усё ў легальным прававым полі без рызыкі атрымаць за гэта нейкае пакаранне.

Прэс-служба кампаніі назірання «Права выбару-2018»

Источник: pvby.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости