Новости Новости Беларуси

Член Движения «За Свободу» потребовал обеспечить белорусский язык в Следственном комитете

Член Движения «За Свободу» потребовал обеспечить белорусский язык в Следственном комитете

4723 просмотра Калинковичи
Денис Рабенок, член Движения «За Свободу» из Калинковичей, столкнулся с невозможностью составления протокола на белорусском языке и отсутствием бланков на государственном языке. Он обратился к руководству ведомства, чтобы исправить ситуацию.

24 ліпеня Сябра Руху «За Свабоду» Дзяніса Рабянка выклікалі ў Следчы камітэт, каб апытаць па справе журналістаў «Рэгнума». У гэты час актывіст сутыкнуўся з тым, што аформіць пратакол па-беларуску даволі складана.

«Аказваецца, у такой сур’ёзнай структуры, як СК, няма тэхнічнай магчымасці нармальна аформіць пратакол допыту на дзяржаўнай мове (адсутнічае беларуская раскладка). У выніку тэкст атрымаўся „гібрыдны“ — на беларускай мове, але надрукаваны расійскай раскладкай», — адзначыў сябра Руху.

Па ягоных словах, таксама бракуе павестак, беларускамоўных бланкаў з раздрукоўкай правоў і абавязкаў, правоў і абавязкаў сведкаў, з якімі яны знаёмяцца перад пачаткам допыту, няма і беларускамоўнай формы для асабістых дадзеных (імя, прозвішча, месца жыхарства і г. д.)

У выніку Дзяніс Рабянок звярнуўся да кіраўніка Следчага камітэта, «каб паставіў сітуацыю з беларускай мовай у падначаленай яму структуры з галавы на ногі».

«Такая сітуацыя цалкам непрымальная, бо беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь і забеспячэнне магчымасці выкарыстанне яе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязкам дзяржаўных органаў, у тым ліку і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь», — адзначыў сябра Руху ў электронным звароце ў СК.

Ён папрасіў «забяспечыць тэхнічную магчымасць набору пратаколаў допытаў ва ўсіх рэгіянальных аддзелах Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь на дзяржаўнай беларускай мове», «ажыццявіць пераклад тыпавых узораў павестак, правоў і абавязкаў удзельнікаў крымінальнага працэсу і іншых дакументаў на дзяржаўную беларускую мову і забяспечыць іх беларускамоўнымі варыянтамі ўсе рэгіянальныя аддзелы».

«Пакуль усе мы не пачнем прынцыпова і на кожным кроку патрабаваць выканання дзяржавай сваіх жа законаў і не будзем „адваёўваць“ сваё права зносіцца з дзяржавай (у выканкамах, сілавых структурах, судах і г. д.) па-беларуску, ніякіх зменаў не адбудзецца, а ўсім нашым высокім словам пра мову будзе „грош цена“», — падкрэсліў Рабянок.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости