Новости Новости Беларуси

У Пінску сябра Руху «За Свабоду» судзяць за ўдзел у веснавой акцыі пратэсту

У Пінску сябра Руху «За Свабоду» судзяць за ўдзел у веснавой акцыі пратэсту

5032 просмотра Пинск
Пінскі суд сёння пачаў у другі раз разглядаць справу сябра Руху «За Свободу» Алеся Аўсеенкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі пратэсту 26 сакавіка.
27 красавіка суддзя суда Пінскага раёна і горада Пінска Свіцін Д.В аштрафаваў спадара Аўсеенку за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Леніна 26 сакавіка. Праз працэдурныя парушэнні Брэсцкі абласны суд адмяніў гэтае рашэнне і вярнуў справу ў Пінскі суд.

Судовае паседжанне пачалося з адводу суддзі Бычылы, які высунуў Алесь Аўсеенка. Пазней ён вылучаў яшчэ некалькі абгрунтаваных адводаў, але ніводны з іх задаволены не быў.

Сваю віну актывіст не прызнаў, хаця і не адмаўляў, што прысутнічаў на плошчы 26 сакавіка. Суддзя ўдакладніў таксама, ці чуў Аўсеенка зварот міліцыі пра незаконнасць акцыі на плошчы.

У сваю чаргу актывіст прадставіў разгорнуты выступ з доказамі сваёй праваты, у тым ліку права на ўдзел у мірных акцыях. «99 год таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі. Недалёкі той дзень, калі Дзень Волі, 25 сакавіка, будзе дзяржаўным святам», — падкрэсліў сябра Руху.

«Абсалютна зразумела, што справа высмактаная з пальца і шытая белымі ніткамі, — таксама заявіў суду Алесь Аўсеенка. — Прашу суд прызнаць адсутнасць у маіх дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння».

Сябра Руху выступіў з некалькімі хадайніцтвамі: правядзенне працэсу па-беларуску, выклік у суд некалькіх сведак (у тым ліку кіраўніка міліцыі Пінску Валерыя Сарочанкі). Частка з іх была задаволеная, у прыватнасці, мова працэсу была змененая на беларускую, а таксама выклік суд сведак (акрамя Сарочанкі). Бычыла адклаў працяг суда на 10 жніўня, каб выклікаць усіх запатрабаваных сведкаў.

Рашэнне па суду было прынятае яшчэ 4 месяцы таму, а зараз суд робіць выгляд справядлівасці пракаментаваў сайту Pyx.by гэтае рашэнне Аўсеенка.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #618 28.07.2017 18:19 @ Вопрос

    Он уже не член Партии БНФ?

    1. #621 28.07.2017 21:35 @ [ нет имени ]

      Рух "За Свабоду" грамадская арганізацыя. Статут ПБНФ, сябрам якой з'яўляецца спадар Алесь Аўсеенка не забараняе быць сябрам грамадскіх арганізацый.

  • #620 28.07.2017 19:46 @ Крывiч

    А чаму ПАН суддзя, гэта вельмi паважна! Так нашыя продкi казалi адзiн да аднаго у часы Залатога Веку ВКЛ i пасля да панавання Расейскай iмперыi.

  • #622 28.07.2017 23:53 @ Адказ Крывiчу

    Канечне, "пан суддзя" чую першы раз, але гэта мо такi захад. У любым выпадку гэта нiкому не абраза, а заклiк да дыялогу. Нам трэба гутарыць, а не кiдацца на барыкады. Так разумею гэты пасыл.

  • #629 08.08.2017 20:03 @ Kanst

    Обращение распространить на весь Пинск ...

День Воли

Последние новости