Новости Новости Беларуси

Абласному каардынатару Руху «За Свабоду» пагражаюць звальненнем «па артыкуле»

Абласному каардынатару Руху «За Свабоду» пагражаюць звальненнем «па артыкуле»

4881 просмотр Новогрудок Лида
Кіраўніцтва прадпрыемства С/К «Оркавічы» ставіць неабгрунтаваныя прагулы і пагражае звальненнем «па артыкуле», заявіў каардынатар Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзім Левон.

«Некалькі дзён таму я звярнуўся да кіраўніцтва прадпрыемства С/К „Оркавічы“ (філіял „Лідахлебпрадукт“) з заявай на адгул за свой кошт на 26 ліпеня. Начальнік С/К Залескі ў прысутнасці сведкаў узяў заяву і даў мне адгул», — распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон.

Абласны каардынатар Руху заявіў, што ўжо сёння патэлефанавалі з працы і заявілі, што выходнага яму ніхто не даваў, а, значыць, ён прагульвае працу, будзе абавязаны напісаць тлумачальную, атрымае вымову. Пасля двух вымоваў кіраўніцтва пагражае, па словах Левон, звальненнем «па артыкуле».

Адзначым, што Вадзім Левон раней неаднаразова заяўляў пра ціск з боку КДБ. Супрацоўнікі спецслужбаў прыязджалі да яго ў працоўны час на С/К «Оркавічы». Кіраўнік "Лідхлебпрадукт" А. Астроўскі таксама выдаў спецыяльны загад, згодна з якім Левон павінны быў працаваць на Дзень Волі, 25 сакавіка (суботу).

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #617 27.07.2017 17:41 @ Екатерина

    В таких случаях, особенно когда идет прессинг по политическим мотивам, идти в отгул без копии приказа об отгуле или отпуске за свой счет, нельзя ни в коем случае. Лучше выйти на работу и объявить итальянскую забостовку, просидеть и почитать книгу.

Последние новости