Новости Новости Беларуси

Школа «Близкая власть» прошла в Белостоке

Школа «Близкая власть» прошла в Белостоке

2434 просмотра Белосток
Насыщенная программа — по 10-12 часов занятий и поездок за день — ждала студентов летней школы Движения «За Свободу» «Близкая власть». Участники отметили высокий уровень обучения, преподавателей и студентов, интересные темы, озвученные на школе.

Сёмая летняя Школа Руху «Блізкая ўлада» была прысвечаная мясцоваму самакіраванню і прайшла з 15 па 21 ліпеня ў Беластоку. У ёй прынялі ўдзел 20 маладых беларусаў, адабраныя з 70 чалавек, якія падалі заяўкі.

За час школы студэнты даведаліся пра ролю мясцовага самакіравання, правілы правядзення паспяховых мясцовых кампаній і іх медыясуправаджэння, эканамічныя магчымасці і перспектывы рэгіёнаў, польскі вопыт атрымання дзяржфінансавання лакальных праектаў, пра беларусаў Польшчы і г.д. Удзельнікі школы сустрэліся з кіраўніцтвам Падляскага вайводства, гміны Бельска-Падляскага і Орлі, радыё «Рацыі», пад час дзелавой гульні абралі мэра школы.

«На школе я атрымаў тэарэтычныя веды і даведаўся, як гэта працуе ў рэальнасці. Мне спадабалася, было вельмі цікава, мы пазнаёміліся з рознымі людзьмі, атрымалі магчымасці новых кантактаў», — адзначыў, падводзячы вынікі заняткам адзін з студэнтаў Дзмітрый Варнашоў, падзякаваўшы асобна за інфармацыю пра беластоцкіх беларусаў.

Па ягоных словах, раней ён займаўся студэнцкім актывізмам і фактычна не сутыкаўся з палітычнымі арганізацыямі, таму было цікава даведацца, што за арганізацыя Рух «За Свабоду», і чым яна займаецца.

«Баяўся, што не даведаюся нічога цікавага, ёсць адукацыйныя мерапрыемствы, дзе па дзясятаму разу распавядалі адно і тое ж. Але на Школе Руху атрымаў шмат новай інфармацыі, свежай, з нейкай рэальнай кропкі гледжання, пабачыў не паказушнае Падляшша», — сказаў студэнт Школы Антон Жукаў.

Найлепшай школу з наведаных недзе двух дзясяткаў адукацыйных мерапрыемстваў Школу Руху «За Свабоду» назвала Юлія Бажок, асабліва звярнуўшы ўвагу на высокі ўзровень студэнтаў і выкладчыкаў.

Мэрам школы з трох прэтэндэнтаў удзельнікі абралі Уладзя Сташкевіча, які прапанаваў самую грунтоўную праграму паляпшэння працы «Блізкай улады».

Адзначым, што пад час вяртання студэнтаў іх пільна даглядала гарадзенская мытня. У Паўла Антусевіча заўважылі паштоўку з гербам Пагоня, пасля чаго затрымалі і правялі поўны дагляд рэчаў. Мытніца, па словах Паўла, знайшла таксама сертыфікат Школы Руху «За Свабоду» і некаторыя матэрыялы адтуль, якія назвала экстрымісцкімі. Аднак праз гадзіну ўсе паперы вярнулі, а студэнта адпусцілі без складання пратакола.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости