Новости Новости Беларуси

Агрессивный продавец флажков в Слуцке наказан

Агрессивный продавец флажков в Слуцке наказан

4620 просмотров Слуцк
После обращения областного координатора Движения «За Свободу» Виталия Амельковича Экономический суд Минской области наказал продавца флажков в Слуцке.

У лютым Амяльковіч зрабіў заўвагу распаўсюджвальнікам сцяжкоў у Слуцку, у адказ тыя пачалі паводзіць сабе агрэсіўна. Давялося выклікаць міліцыю. У прыватнасці, абласны каардынатар Руху прасіў пакараць прадаўцоў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

«Справа пра адміністратыўнае парушэнне № 114-8Ап/2017 у адносінах да фізічнай асобы Шабліна Антона Уладзіміравіча (па ч. 1-1 арт. 12.7 КОАП) разгледжаная эканамічным судом Мінскай вобласці 15 чэрвеня. Па выніках указаная асоба прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці», — сказана ў адказе з эканамічнага суда за подпісам намесніка старшыні суда Р. Калбасаў.

Іншыя падрабязнасці ў судзе адкрываць адмовіліся, бо Амяльковіч не з’яўляецца зацікаўленай асобай па справе.

«Неяк зусім ужо і нецікава, што схавана за гэтай „адміністрацыйнай адказнасцю“», — адзначыў у сваю чаргу сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Але, па ягоных словах, «гэтыя таварышы час ад часу працягваюць сваю „дзейнасць“ у Слуцку». «А гэта азначае, што гісторыя ўсё ж можа атрымаць працяг», — заключыў Віталь Амяльковіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости