Новости Новости Беларуси

В Березовке запретили пикет против военных учений «Запад-2017»

В Березовке запретили пикет против военных учений «Запад-2017»

4308 просмотров Берёзовка
Член Движения «За Свободу» Витольд Ашурак получил отказ от городских властей Березовки в проведении пикета против военных учений «Запад-2017».

«Бярозаўскі гарадскі выканаўчы камітэт разгледзіў вашу заяву аб правядзенні 27 ліпеня масавага мерапрыемства (пікетавання) і не дае згоду на яго арганізацыю на падставе арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб масавых мерапрыемствах“», — сказана ў адказе за подпісам старшыні гарвыканкаму В. Яводзіка.

У прыватнасці ён спасылаецца на тое, што арганізатарамі масавага мерапрыемства не могуць быць асобы, якія прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці на працягу аднаго году (Ашурак быў арыштаваны 22 сакавіка 2017 года па палітычных прычынах).

«Усе мы ведаем вартасць лукашэнкаўскага рэжыму, таму я не меў аніякіх ілюзій падчас падачы заяўкі на правядзенне пікету супраць вучэнняў „Захад-2017“. Нават каб я не меў судзімасці за гарачую „Беларускую вясну 2017“, наменклатура знайшла б якую-небудзь іншую нагоду для адмовы», — сказаў Вітольд Ашурак сайту Pyx.by.

Па ягоных словах, мэта ставілася адпаведная: «больш за 20 заявак на правядзенне пікетаў былі пададзеныя па ўсёй Беларусі амаль адначасова».

«Гэта сігнал тым калабарантам, якія імкнуцца даказаць сваю лаяльнасць расійскаму імперыялізму, што беларусы не будуць сядзець склаўшы рукі і назіраць як імперыя праглынае нашу Беларусь. Ім прыйдзецца лічыцца з намі. Напрыканцы дадам, што мы яшчэ самыя ўмераныя абаронцы суверэнітэту Беларусі», — заключыў актывіст Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ.

Адзначым, што заяўкі на пікеты былі пададзеныя па ўсёй Беларусі з ініцыятывы Сойму Партыі БНФ. Ужо вядома, што адмову атрымалі актывісты ў Слоніме.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости