Новости Новости Беларуси

Активистка Движения «За Свободу» заявила о попытках вербовки со стороны КГБ

Активистка Движения «За Свободу» заявила о попытках вербовки со стороны КГБ

999 просмотров Минск
Попыткой вербовки закончился визит в отдел по гражданству и миграции УВД Минского района активистки Молодежи Движения «За Свободу» Виктории Таболич.

«Мяне выклікалі ў аддзел некалькі разоў усё з нагоды справы знаёмай, якая ў нас жыла нейкі час, а потым з’ехала. Двойчы на сустрэчы прысутнічаў нейкі Сяргей Іванавіч. Першы раз ён прадставіўся супрацоўнікам гэтага аддзела, а ўчора нечакана назваўся прадстаўніком нейкага аддзела па супрацьдзеянню тэрарызму», — распавяла сайту Pyx.by Вікторыя Таболіч.

Па яе словах, гэты чалавек праяўляў надзвычайную абазнанасць у справах арганізацыі, у тым ліку ва ўнутраных стасунках паміж сябрамі Руху. «Размова» доўжылася больш за гадзіну, пасля чаго «Сяргей Іванавіч» высунуў прапанову пра супрацу.

«„Давайце вы будзеце нашым кансультантам, у вас аналітычны склад розуму“, сказаў. Гэта цяпер так называецца?» — спытала актывістка Руху «За Свабоду».

Невядомы не пакінуў ніякіх кантактаў, паабяцаў патэлефанаваць сам.

«Беларускія спецслужбы не спыняюць спробы дэмаралізаваць актывістаў і звязаць рукі апазіцыі. У Руху „За Свабоду“ адбылося істотнае абнаўленне актыву, прыйшло шмат новых людзей, менавіта на іх спрабуе ціснуць КДБ», — пракаментаваў сітуацыю сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён раіць актывістам у такой сітуацыі апублічняць інфармацыю пра спробы вярбоўкі і абяцае падтрымку з боку кіраўніцтва арганізацыі супраць незаконных дзеянняў спецслужбаў.

«Лепш б КДБ занялося арганізацыямі „рускага свету“, якія шырока раскінулі шчупальцы ў Беларусі. Каб „усемагутная спецслужба“, прачнуўшыся аднойчы, не пабачыла, як на іх будынку на праспекце Незалежнасці лунае расійскі трыкалор», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Адзначым, што гэта не першая спроба выхаду на актывістаў Руху "За Свабоду". Падобнае адбывалася ў адносінах да актывіста Моладзі Руху "За Свабоду Вадзіма Бабіна, да якога супрацоўнікі прышлі на месца вучобы, абласнога каардынатара Вадзіма Левон. Былі таксама спробы ціску на некаторых сябраў арганізацыі ў Баранавічах.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости