Новости Новости Беларуси

Губаревич: В диалоге с Западом должны участвовать все, кто заинтересован в построении демократической Беларуси

Губаревич: В диалоге с Западом должны участвовать все, кто заинтересован в построении демократической Беларуси

1398 просмотров Минск
Лидеры правоцентристской коалиции Юрий Губаревич, Анатолий Лебедько и Виталий Рымашевский приняли участие во встрече с делегацией EPP при ОБСЕ.

Сустрэча працягнулася больш за гадзіну, у ёй ўдзельнічалі не толькі дэпутаты ад Еўрапейскай народнай партыі, але з Канады і ЗША — усяго ля 25 чалавек. Усе разам абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, правацэнтрысты распавялі пра сваю працу.

«Правядзенне падобных сустрэчаў — надзвычай важна. Большая частка ўдзельнікаў ўпершыню прыехалі ў Беларусь, а гэтая сустрэча дала магчымасць атрымаць больш інфармацыі пра тое, што адбываецца ў нашай краіне», — пракаментаваў вынікі сайту Pyx.by яе ўдзельнік, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, у выніку еўрапейскія, канадскія і амерыканскія дэпутаты мелі магчымасць пачуць не толькі афіцыйны бок.

«Мы звярнулі ўвагу на кампанію па супольных намаганнях па змене выбарчага заканадаўства, неабходнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычных свабодаў, на важнасць стварэння шырокай міжнароднай кааліцыі, якая будзе працаваць на ажыццяўленне пазітыўных зменаў у Беларусі і абумоўлены дыялог», — дадаў Губарэвіч.

Па словах лідара Руху «За Свабоду», правацэнтрысты таксама настойвалі на тым, што ў дыялогу з Захадам павінна ўдзельнічаць не толькі аўтарытарныя беларускія ўлады і дэмакратычныя краіны. «Мусяць быць удзельнікамі і прадстаўнікі апазіцыі, і грамадзянскай супольнасці, каб прадстаўляць інтарэсы ўсіх групаў грамадства, якія зацікаўленыя ў пабудове моцнай, незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости