Новости Новости Беларуси

Суд отказался признать нарушения Слуцкого райисполкома

Суд отказался признать нарушения Слуцкого райисполкома

2988 просмотров Слуцк
Областной координатор Движения «За Свободу» Виталий Амелькович обжаловал в суде действия Слуцкого райисполкома. Они, на его взгляд, нарушили права 550 жителей Беларуси, которые подписались за улицу Слуцких повстанцев.

У пачатку лістапада актывісты, у тым ліку старшыня Мінскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч, перадалі ў райвыканкам 550 подпісаў пад калектыўным зваротам аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Аднак мясцовыя ўлады фактычна праігнаравалі гэтыя подпісы, быццам бы правялі цішком мясцовы сход і забаранілі перайменоўваць вуліцу. Віталь Амяльковіч абскардзіў гэтую адмову, аднак не знайшоў падтрымку ў тым ліку і на абласным узроўні.

Аднак стала вядома, што, па законе Слуцкі райвыканкам не меў права займацца гэтай справай: пытаннямі перайменавання вуліцаў займаецца мясцовы Савет дэпутатаў. Амяльковіч звярнуўся з просьбай вярнуць яму подпісы, каб перадаць ва ўпаўнаважаны дзяржаўны орган, аднак атрымаў адмову. Пасля гэтага абласны каардынатар Руху «За Свабоду» звярнуўся ў суд.


У тлумачэнні да скаргі ў суд ён патлумачыў, што просіць прызнаць незаконным і неабгрунтаваным «рашэнне Слуцкага раённага выканаўчага камітэта аб разглядзе суправаджальнага ліста да калектыўнага звароту па прапанове перайменавання ў горадзе Слуцку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў ад 2-га лістапада 2016 г. па сутнасці», «рашэнне Слуцкага раённага выканаўчага камітэта аб адмове прадставіць арыгіналы аркушаў з подпісамі грамадзян», а таксама абавязаць райвыканкам прадставіць гэтыя подпісы.

Пад час судовага паседжання ён у поўнай меры падтрымаў гэтыя патрабаванні, а кіраўнік юрыдычнай службы Слуцкага райвыканкаму Аляксандра Тарасевіч наадварот заявіла пра правамернасць дзеянняў ведамства.

«Зварот быў разгледжаны па сутнасці, а ў такім выпадку матэрыялы да яго не вяртаюцца», — патлумачыла адмову ў вяртанні подпісаў Тарасевіч. Па яе меркаванні, райвыканкам не разглядаў саму прапанову па перайменаванні, а адмоўна ацаніў яе мэтазгоднасць.

«Па законе Слуцкі райвыканкам не можа разглядаць прапанову перайменавання вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў па сутнасці. Выканкам мусіў ці перанакіраваць подпісы ў Савет дэпутатаў для разгляду ўжо гэтым органам прапановы перайменавання па сутнасці, ці вярнуць іх нам», — адзначыў пад час судовага паседжання Амяльковіч.

Ён назваў такія дзеянні райвыканкама неразумным і дзіўным ходам і заявіў пра перавышэнне чыноўнікамі сваіх паўнамоцтваў.

Патрабаванні вярнуць подпісы падтрымала і грамадская актывістка Зінаіда Цімошак, якая разам з Амяльковічам удзельнічала ў зборы подпісаў і была прызнаная суддзёй зацікаўленай асобай па справе.

Пад час судовага паседжання гучалі дзіўныя пытанні і прапановы з боку суддзі. Так, яна спрабавала даведацца ў Амяльковіча, ці перашкаджае яму невяртанне подпісаў як грамадзяніну (інакш, па яе словах, суд не павінен разглядаць справу), а таксама запыталася, чаму б яму яшчэ раз не сабраць 500 подпісаў, замест тых, што не вярнулі.

Узнікла таксама і пытанне: «якія грамадзяне маюць права ўносіць прапановы па зменам назваў вуліцаў?» Віталь Амяльковіч адстойваў меркаванне, што любыя грамадзяне могуць рабіць любыя прапановы дзяржворганам. З гэтым не згаджалася Тарасевіч, якая прапанавала дазволіць такія прапановы толькі пасля сходу ці рэферэндуму.

Суддзя таксама не выключыла магчымасці з’яўлення ў Слуцку вуліцы імя самога Віталя Амяльковіча. «Райвыканкам — гэта людзі. А тое пасядзелі ў аддзеле Тарасевіч і вырашылі перайменаваць вуліцу Леніна ў вуліцу Сталіна, ці ў вуліцу Амяльковіча ці Цімошак. Абгрунтаванне ж трэба!» — сказала яна.

Суддзя Святлана Пастухова не прыслухалася да аргументаў Віталя Амяльковіча і 23 чэрвеня адмовіла ў задавальненні яго скаргі на дзеянні Слуцкага райвыканкаму.

«Я абсалютна ўпэўнены, што Слуцкі райвыканкам парушыў не толькі мае правы, але і тых жыхароў Беларусі, якія падпісаліся за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў, перавысіў свае паўнамоцтвы», — пракаментаваў сайту Pyx.by гэтае рашэнне суда Віталь Амяльковіч.

Па ягоным меркаванні, чыноўнікі «увялі нейкі дадатковы бар’ер, які не адпавядае патрабаванням заканадаўства».

«Рашэнне — прадказальнае, выйграць у слуцкім судзе супраць слуцкага райвыканкаму было амаль немагчыма. Безумоўна, я планую абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшых інстанцыях. Спадзяюся, яны дадуць адэкватную прававую ацэнку дзеянням слуцкіх чыноўнікаў», — заключыў Амяльковіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости