Новости Новости Беларуси

Активисты нашли возможные нарушения в реконструкции исторического здания

Активисты нашли возможные нарушения в реконструкции исторического здания

2781 просмотр Слуцк
В центре Слуцке сейчас идет реконструкция исторического здания музея. Активисты Движения «За Свободу» обнаружили возможные нарушения при ее проведении.

«Фірма, якая рабіла праект збанкрутавала. Зараз рэканструкцыяй займаецца іншая, якая не збіраецца прытрымлівацца праектнай дакументацыі. У прыватнасці, па праекце чарапіца — нямецкая, гліняная. Ні ў Расіі, ні ў Беларусі, ні ва Ўкраіне такога не робяць, атрымліваецца дорага. Таму вырашылі зрабіць металачарапіцу. Толькі адно гэта забівае сэнс усёй рэканструкцыі», — сказаў сайту Pyx.by сябра Мінскай абласной Рады Руху «За Свабоду» Уладзімір Шыла.

Актывіст Руху распавёў, што ў будынку былі драўляныя перакрыцці, а зараз робяць жалезабетонныя, замест тынкоўкі — гіпсакартон.

«Ім трэба хутка і танна», — падкрэсліў Шыла.

Па ягоных словах, «зараз пайшлі дажджы, а ў будынка зняты дах, значыць, у падвале стаіць вада». «Гэта проста небяспечна для будынку», — заключыў актывіст Руху «За Свабоду».

«Я атрымаў сігнал ад Уладзіміра Шылы, пайшоў сфатаграфаваў, звязаўся з грамадскімі арганізацыямі, якія займаюцца захаваннем гістарычных будынкаў. Зараз мы рыхтуем запыты і ў самы бліжэйшы час перададзім іх у дзяржаўныя органы, каб яны далі ацэнку гэтай жудаснай рэканструкцыі», — паведаміў сайту Pyx.by абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

Па словах мясцовых краязнаўцаў, музей у Слуцку месціцца ў будынку канца 18 ст. Дваранскага сходу, які ўваходзіць у спіс гістарычных каштоўнасцяў.

«З агароджы вакол будынку знік пашпарт аб’екту. Няма аніякай інфармацыі, хто праводзіць рэканструкцыю, калі яна скончыцца. Хутчэй за ўсё, знялі, бо дадзеныя на старой шыльдзе ўжо не адпавядаюць рэчаіснасці», — заключыў Амяльковіч.

Фота Віталя Амяльковіча

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости