Новости Новости Беларуси

Лауреатом премии «За свободу мысли» стал Дмитрий Дашкевич

Лауреатом премии «За свободу мысли» стал Дмитрий Дашкевич

969 просмотров Бычки
Юбилейное, десятое вручение премии «За свободу мысли» имени Василя Быкова прошло в субботу на родине писателя в Бычках.

«Мы марым пра свабоду, без свабоды не будзе людзей. Але свабода пачынаецца з сябе, пачынаецца са свабоды думкі», — заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі, яе заснавальнік, сябра Рады Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Мілінкевіч нагадаў, што сёння не ўсе лаўрэаты прэміі з намі, трое адышлі — Рыгор Барадулін, Алесь Белакоз і Ніл Гілевіч, а таксама прапанаваў прыгадаць хвілінай маўчання памяць сястры Васіля Быкава Валянціны.

Вядучы прэміі стаў лаўрэат, бард Віктар Шалкевіч. Ён таксама выканаў некалькі сваіх песняў, перад глядачамі выступіў малады гурт "Сумарок" з Полацку.

«Напомню, што хаця Рух „За Свабоду“ з’яўляецца арганізатарам прэміі, не мы абіраем лаўрэата, — адзначыў Мілінкевіч. — Яго абіраюць лаўрэаты мінулых гадоў».

Па ягоных словах, кожны раз выбар лаўрэата суправаджаецца жорсткай дыскусіяй, не быў выключэннем і гэты год, але новы лаўрэат перамог з заўважным адрывам.

«Мы будзем яшчэ ўручаць прэмію „За свабоду думкі“ ў Палацы рэспублікі», — заключыў заснавальнік прэміі.

«Гілі адлятаюць, але ніколі дрэва беларускасці не бывае пустым. Адны гілі адлятаюць, другія прылятаюць», — метафарычна пракаментаваў уручэнне прэміі новаму лаўрэату паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

Агучыла імя лаўрэат прэміі, краязнаўца Ада Райчонак.

«Не было ніякіх сумневаў, што лаўрэатам прэміі стане малады, прыгожы, таленавіты палітык, які прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы і не зламаўся. Гэта ён арганізаваў абарону Курапатаў. Чалавек, які з’яўляецца героем нашага часу. Ён ужо ўвайшоў у гісторыю нашага часу. Мы яго вельмі любім! Гэта Зміцер Дашкевіч», — адзначыла яна.

Ада Райчонак пажадала моладзі любіць Беларусь так жа моцна і змагацца за яе так жа, «як змагаецца наш Дзіма».

Грамадскі дзяяч Зміцер Дашкевіч падзякаваў за гонар. Ён заклікаў усвядоміць сваю слабасць і прызнаць рэальны стан рэчаў, і за кошт гэтага стаць моцным: «калі я слабы — тады я моцны».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости