Новости Аналитика

Почему США продлили санкции в отношении Беларуси?

Почему США продлили санкции в отношении Беларуси?

755 просмотров Минск
Политолог, член Движения «За Свободу» Андрей Федоров рассказывает о новых белорусско-американских отношениях.

Як вядома, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год дзеянне санкцый ЗША ў дачыненні да некаторых прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Кангрэсу адпраўлена апавяшчэнне пра тое, што падпісаны адпаведны ўказ.

- Думаю, на беларуска-амерыканскіх дачыненнях працяг санкцый ніякім чынам не адаб’ецца, бо гэтыя санкцыі, здаецца, працягваюцца ужо дзевяты раз. Гэта такая даволі бюракратычная працэдура і мае сімвалічнае значэнне, бо размова ідзе пра персанальныя санкцыі. Гэта не эканамічнае эмбарга, а прыватныя абмежаванні супраць некаторых чыноўнікаў.

РР: Адным словам, з нагоды санкцый моцна ніхто не пакутуе…

Андрэй Фёдараў: Так, бо санкцыі маюць больш маральны бок. Непрыемна, безумоўна, што ты знаходзішся ў “чорным спісе”, але матэрыяльна ніхто не церпіць. А санкцыі – гэта яшчэ і маральная падтрымка дэмакратычных сілаў. Больш ні на што яны не ўплываюць.

РР: Увогуле, ці будуць змяняцца беларуска-амерыканскія стасункі з абраннем Трампа прэзідэнтам?

Андрэй Фёдараў: Трамп настолькі непрадказальны, што рабіць нейкія прагнозы тут не мае сэнсу. Не выключаю, што ён падпісаў указ аб працягу санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і нават не пацікавіўся падрабязнасцямі сітуацыі. Вось сказалі яму, што трэба падпісаць паперу і гэта не пацягне негатыўных наступстваў для ЗША – ён і падпісаў.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости