Новости Новости Беларуси

«Сильный кандидат — сильный наблюдатель»: компания наблюдения за выборами меняет тактику

«Сильный кандидат — сильный наблюдатель»: компания наблюдения за выборами меняет тактику

170 просмотров Могилев
Местные выборы, старт которым будет дан осенью, компания наблюдения «Право выбора» проведет под лозунгом: «Сильный кандидат — сильный наблюдатель».

Пра сутнасьць пераменаў Свабодзе распавёў каардынатар кампаніі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў:

«Мы вырашылі знайсьці 100 маладых пэрспэктыўных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Увосень яны пачнуць праводзіць свае лякальныя інфармацыйна-мабілізацыйныя кампаніі. За гэты час мы паглядзім, як яны працуюць зь людзьмі, і вызначым кожнаму ў сярэднім пяць назіральнікаў.

Раней мы дзейнічалі інакш — стараліся ахапіць тысячу ўчасткаў, і гэта быў як бы колькасны паказьнік. Зараз паспрабуем перайсьці на якасьць. І гэта не выпадковае рашэньне, а ўрок з папярэдніх выбарчых кампаніяў. Другая зьмена палягае ў тым, што мы адмаўляемся ад назіраньня за датэрміновым галасаваньнем. Лічым, што на мясцовых выбарах бяз гэтага можна абысьціся. Будзем працаваць толькі непасрэдна ў асноўны дзень».

Актывісты «Права выбару» таксама анансуюць працу падчас мясцовых выбараў мабільнай праграмы «Вочы», з дапамогай якой ім можна будзе паведаміць аб парушэньнях на выбарчых участках.

У кампанію назіраньня за выбарамі «Права выбару» ўваходзяць прадстаўнікі васьмі структураў — Абʼяднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі «Зялёныя», партыі БНФ, аргкамітэтаў стварэньня партыі БХД і партыі Свабоды і прагрэсу, прафсаюзу РЭП, руху «За свабоду».

Уладзімер Глод

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости