Новости Новости Беларуси

«Близкая власть». Летняя Школа Движения «За Свободу»

«Близкая власть». Летняя Школа Движения «За Свободу»

1020 просмотров Белосток
Движение «За Свободу» приглашает на Летнюю Школу «Близкая власть», которая пройдет с 15 по 21 июля в Белостоке.

Удзельнікі школы пазнаёмяцца з асаблівасцямі працы мясцовага самакіравання Польшчы і Беларусі, механізмамі правядзення кампаній па вырашэнню мясцовых праблемаў, паспрабуюць сябе ў ролі мэраў пад час дзелавой гульні, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Беластоку, з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага асяродка на Беласточчыне.

Студэнты Летняй Школы атрымаюць магчымасць наведаць фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» (Грудэк).

Навучанне на Школе Руху «За Свабоду» будзе найбольш цікавае тым, хто жадае даведацца пра механізмы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні, пра адрозненні паміж сістэмамі самакіравання ў Беларусі і Польшчы, а таксама пра правядзенне кампаній па лабіяванню інтарэсаў лакальных супольнасцяў, альбо хоча паспрабаваць сябе ў якасці кандыдата ў дэпутаты ці сябры каманды на мясцовых выбарах 2018 года ў Беларусі.

Перад удзельнікамі выступяць эксперты — палітолагі, эканамісты, журналісты, палітыкі з Беларусі і Польшчы, а таксама адбудуцца сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых самакіраванняў Беласточчыны.

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Дзеля ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 25 чэрвеня ўключна (http://bit.ly/szkola2017), адно з пытанняў якой гучыць так: «Чым павінна ў першую чаргу займацца мясцовая ўлада».

Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 1 ліпеня.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання і дапамогу ў візавай падтрымцы.

Гэта сёмая па ліку школа, якую штогод ладзіць Рух «За Свабоду». Першая была праведзеная ў ліпені 2011 году ў Варшаве, другая — у Вільні, трэцяя — на Беласточчыне, чацвёртая і пятая — пад Трокамі, шостая — пад Мінскам.

Автор: Ольга Быковская

Теги: школа 21

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #603 14.06.2017 11:20 @ Аркадзь

    Шкада ,што у "Летняй школе" ёсць узроставые абмежаванні. Маю неблагі досвед працы са студэнтамі і моладзю.

    1. #604 15.06.2017 01:44 @ [ нет имени ]

      спрабуем прыцягнуць да ўдзелу моладзь. Рэкамендуйце Школу сваім сябрам і знаёмым!

Школа Движения

Последние новости