Новости Новости Беларуси

Оппозиция обсудит концепции реформ в Беларуси

Оппозиция обсудит концепции реформ в Беларуси

721 просмотр Минск
Левые и правые вырабатывают видение реформ — коалиционный компромиссный пакет документов для будущего управления страной.

Канферэнцыя у межах «Паглыбленага дыялогу» адбудзецца 5 чэрвеня. На ёй будзе прадстаўлены кааліцыйны пакет канцэпцый рэфармавання такіх сфер, як сацыяльна-працоўныя адносіны, праваахоўнай сістэмы Беларусі як складніка ў супрацьдзеянні карупцыі, рэгуляванне абароту алкаголю. Лідары і прадстаўнікі палітычных партый прэзентуюць агульнае бачанне зменаў у краіне на базе шведскага досведу.

Адказным за арганізацыю канферэнцыі ў гэтым годзе з’яўляецца Рух «За Свабоду», які з’яўляецца сталым удзельнікам дыялогу ад яго пачатку. Удзельнікамі канферэнцыі стануць прадстаўнікі партый АГП, БНФ, «Справядлівы Свет», «Зяленыя», БСДП («Грамада»), аргкамітэты па стварэнні партыі «Надзея», БХД, «Свабоды і Прагрэсу», партыі Працы, грамадская кампанія «Наш Дом».

«Паглыблены дыялог — гэта праграма Беларуска-шведскага цэнтру палітычных партый, які уключае 11 палітычных суб’ектаў Беларусі і 5 парламенцкіх партый Швецыі. Агульная мэта праграмы — падвышэнне досведу палітычных суб’ектаў у працэсах дэмакратызацыі краіны», — распавяла сайту Pyx.by першая намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход.

Па яе словах, рэалізацыя паглыбленага дыялогу цягнецца 5 год, за гэты час «палітычныя партыі Беларусі вывучалі досвед функцыявання такіх сфер, як ахова здароўя, пенсійнае забеспячэнне, супрацьдзеянне карупцыі, экалогія, прыватызацыя, выбарчае заканадаўства, рынак працы, падаткаабкладанне і інш., што дазваляла выпрацоўваць агульныя канцэптуальныя падыходы да рэформаў у Беларусі».

«Праграма дае практычны досвед кіравання на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.. Праца у межах цэнтру па кожнай тэме пабудавана па прынцыпу трох складнікаў: пытанні, якія нас аб’ядноўваюць, пытанні, па якіх дамовіцца немагчыма, пытанні, па якіх можна знайсці кампраміс. Такім чынам, па выніках фармулюецца агульнае кампраміснае бачанне суб’ектамі дыялога працэсаў трансфармацыі ў краіне. Кожная структура пры гэтым каардынуе канкрэтны накірунак», — патлумачыла Скараход.

Безумоўна, палітычныя партыі і арганізацыі маюць свае праграмныя дакументы, дадала яна, «але удзел у сумеснай працы дазваляе напрацаваць кааліцыйны пакет рэформаў для лепшай будучыні Беларусі».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости