Новости Новости Беларуси

Активисты Движения «За Свободу» призывают подавать заявки на пикеты в поддержку арестованных по «делу патриотов»

Активисты Движения «За Свободу» призывают подавать заявки на пикеты в поддержку арестованных по «делу патриотов»

849 просмотров Минск
Пикеты в поддержку белорусских патриотов, которые сейчас по надуманным обвинениям находятся в СИЗО № 1 и в изоляторе КГБ предполагается проводить возле площади Бангалор. За последние дни в Мингорисполком уже подано две повторные заявки.

Серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе патрыётаў актывістаў плануюць правесці актывісты Руху «За Свабоду». Першая заяўка была пададзеная на 20 мая, але не была задаволеная, як і іншыя. Ініцыятары акцыі прапанавалі тры магчымых месцаў правядзення пікетаў: ля КДБ, ля СІЗА № 1, на плошчы Бангалор ці любым іншым месцы Мінска, улады палічылі, што вызначыць месца правядзення акцыі немагчыма.

«Тут ёсць два фактара, — тлумачыць сябра Рады Руху „За Свабоду“ Вольга Быкоўская, якая ўжо падала заяўку на правядзенне пікета, — па-першае, важна, каб тэма арышаваных па справе патрыётаў не засталася па-за межамі ўвагі грамадства. Пікеты, нават калі іх забараняюць, гэтую функцыю выконваюць. Па-другое, заяўкі — гэта спроба пошуку кампрамісу з уладамі. Мы цудоўна ведаем, што за несанкцыяваныя акцыі беларускія ўлады караюць актывістаў і спрабуем, так бы мовіць, вывесці неабыякавых грамадзянаў з-пад удару. Заўсёды ёсць нейкая, хаця і вельмі маленькая верагоднасць, што акцыю могуць дазволіць. Недзе нешта шчоўкне, і адказ будзе станоўчым. Таму мы ўдасканаліі заяўкі і дасылаем іх ізноў».

Вольга ўпэўненая, што чым болей людзей прыме ўдзел у «каруселі пікетаў», тым большы розгалас атрымае кампанія. Актывісты Руху заклікаюць усіх, каму неабыякавая «справа патрыётаў» далучацца да ініцыятывы і падаваць заяўкі.

Распрацаваны бланк можна спампаваць, раздрукаваць на прынтары, запоўніць ды занесці самастойна ў Мінгарвыканкам. Пажадана таксама паведаміць пра абраную дату пікетавання (яна можа быць не раней чым за два тыдні да даты падачы заяўкі), каб не атрымалася, што на адзін і той жа дзень будуць пададзеныя некалькі заявак.

Нагадаем, да гэтай пары за кратамі следчых ізалятараў па «справе патрыётаў», у межах якой вылучаны абвінавачванні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і арганізацыі незаконных узброеных фармаванняў, знаходзіцца 16 чалавек. Шэраг экспертаў перакананыя, што справа шытая белымі ніткамі, а на арыштаваных робіцца сур’ёзны псіхалагічны ціск, каб яны прызналі сваю віну.

Источник: salidarnasc.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости