Новости Новости Движения

Лідэр Руху «За Свабоду» наведвае ЗША

Лідэр Руху «За Свабоду» наведвае ЗША

2187 просмотров Вашингтон Нью-Йорк
У рамках візіту адбудуцца сустрэчы з амерыканскімі палітыкамі, дзяржслужбоўцамі і лідэрамі вядомых грамадскіх арганізацыяў.

У панядзелак, 24 мая пачынаецца чатырохдзённы візіту ў ЗША Аляксандра Мілінкевіча

У межах візіту адбудуцца сустрэчы ў Кангрэсе, Дзяржаўным дэпартаменце і арганізацыях, якія працуюць з Беларуссю. У прыватнасці, запланаваныя сустрэчы з былымі кандыдатамі ў прэзідэнты сенатарам-дэмакратам Джонам Керы і сентарам-рэспубліканцам Джонам Маккейнам.

Аляксандр Мілінкевіч таксама правядзе перамовы з дыпламатамі Дзярждэпартаменту, на якіх будзе прысутнічаць былая амабасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт, першая намесніца памочніка Дзяржсакратара адказная за прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце.

Будуць праведзеныя перамовы з кіраўніцтвам Нацыяльнага Дэмакратычнага Інстытуту (NDI), Нацыянальнай Фундацыі на карысць Дэмакратыі (NED), Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (IRI) і «Дому Свабоды» (Freedom House).

Лідэр Руху «За Свабоду» распавядзе пра сітуацыю ў Беларусі, сённяшнія выклікі для дэмакратызацыі палітычнага жыцця ў краіне, абмяркуе стратэгію беларускіх праеўрапейскіх сілаў на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.

Пасля Вашынгтону Аляксандр Мілінкевіч наведае Нью-Ёрк, дзе запланаваная сустрэча ў прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ЗША.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости