Новости Новости Беларуси

Верховный суд оставил в силе предупреждение Движению «За Свободу»

Верховный суд оставил в силе предупреждение Движению «За Свободу»

1021 просмотр Минск
Судья Нелли Кавшун посчитала, что Движение «За Свободу» должно нести ответственность за действия членов организации, которые, по данным Министерства юстиции, нарушили законодательство.

Міністэрства юстыцыі вынесла ў канцы сакавіка папярэджанне Руху «За Свабоду» за тое, што арганізатары святкавання Дня Волі заклікалі людзей на акцыю да атрымання афіцыйнага дазволу. Па рашэнню Рады арганізацыя абскардзіла папярэджанне ў Вярхоўным судзе.

«Аналагічнае судовыя працэсы прайшлі ў адносінах партый БНФ і АГП, і Вярхоўны суд пакінуў папярэджанні без змяненняў, — нагадаў пад час судовага паседжання старшыня Руху „За Свабоду“ Юрый Губарэвіч. — На маю думку, суддзі кіраваліся палітычнай мэтазгоднасцю, а не нормамі заканадаўства».

Ён падкрэсліў, што сябра арганізацыі Аляксандр Русевіч пры падачы заяўкі для правядзення акцыі на Дзень Волі выступаў як фізічная асоба, а пры падачы заяўкі ад юрасобы дзейнічае іншая працэдура.

Прадстаўнікі Руху на судзе падкрэслівалі, што арганізацыя, паводле заканадаўства, не нясе адказнасці за дзеянні сваіх сяброў, інакш гэта «падрывае асновы права, у прыватнасці, прыкмету стабільнасці».

У якасці доказаў вінаватасці Руху «За Свабоду» прадстаўнік Мінюсту Аляксей Печкуроў прывёў шматлікія публікацыі СМІ і сайту Pyx.by, дзе прыгадваўся Аляксандр Русевіч, Юрый Губарэвіч і намеснік старшыні Руху Юрый Меляшкевіч, а таксама рашэнне суда па справе сябра Рады Руху Віталь Амяльковіч.

«Пад час судовага пасяджэння не было прыведзена ніводнага доказу парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь, да якога прывялі прынятыя арганізацыяй рашэнні», — падкрэсліў пад час судовых спрэчак Юрый Губарэвіч. Ён прасіў суд адмяніць папярэджанне.

У сваю чаргу пракурор заявіў пра тое, што Рух «За Свабоду» па сутнасці з’яўляецца арганізатарам Дня Волі і падтрымаў пазіцыю прадстаўніка Міністэрства юстыцыі.

Суддзя падтрымала пазіцыю адказчыка па справе і пакінула папярэджанне ў сіле.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости