Новости Новости Беларуси

Павіншуй патрыёта з Днём народзінаў!

Павіншуй патрыёта з Днём народзінаў!

1496 просмотров Минск
Фігурант «Справы патрыётаў», актывіст Руху «За Свабоду» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы Дзень народзінаў. Сябры і актывісты рыхтуюць яму фотасюрпрыз.
Гэта першы дзень нараджэння, які Сяргей сустракае ў турме, без сяброў і блізкіх людзей побач. Паводле актывістаў, якім належыць ідэя флэшмобу, неабыякавыя беларусы могуць зрабіць для яго гэты дзень больш святочным.

«Наўпрост дашліце Сяргею сваю ўсмешку, — раіць актывістка Вікторыя Ткачук, — Канешне, яму прыемна будзе чытаць віншавальныя словы ў лістах, але ў разы прыемней будзе пабачыць добразычлівыя твары знаёмых і незнаёмых людзей, якія такім чынам „завіталі“ да яго ў госці. Не пашкадуйце пары хвілін, каб зрабіць фота са сваёй віншавальнай паштоўкай, раздрукаваць , укласці ў капэрту і даслаць на ягоны адрас».


Актывісты таксама просяць распаўсюджваць ідэю флэшмоба сярод знаёмых ды ў сац-сетках, дадаючы хэштэг #ПадарыЎсмешку да допісу, а таксама нагадваюць, што хутка дні нараджэння яшчэ ў двух фігурантаў справы: у Змітра Новіка (27 траўня) ды Уладзіміра Румянцава (30 траўня).

Адрасы для лістоў:

Стрыбульскаму Сяргею Сергавічу, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Мінск

Новіку Змітру Мікалаевічу, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Мінск

Румянцаву Уладзіміру Аляксандравічу, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Мінск

Алесь Кіркевіч

Автор: Алесь Киркевич

Источник: novychas.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости