Новости Новости Беларуси

Виталий Амелькович потребовал вернуть ему конфискованную технику

Виталий Амелькович потребовал вернуть ему конфискованную технику

791 просмотр Слуцк
Правоохранительные органы изъяли у координатора Движения «За Свободу» по Минской области Виталия Амельковича ноутбук, системный блок и телефон накануне 25 марта и до сих пор не вернули.

Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча. Яго абвінавачвалі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства (ч.1 23.34 КоАП) за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» малюнка і тэксту пра Дзень Волі. Суд аштрафаваў Амяльковіча на 15 базавых велічыняў.

Тэхніка была канфіскаваная пад час вобшуку 24 сакавіка для правядзення «даследаванняў з выкарыстаннем спецыяльных ведаў».

«Па канфіскаваных радыёэлектронных прыладах у той жа дзень была прызначаная экспертыза, правядзенне якой было даручана экспертам упраўлення камп’ютэрна-тэхнічнай і экспертыз электронных прылад галоўнага ўпраўлення тэхнічных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь», — адзначыў у заяве Амяльковіч.

З таго часу прайшло ўжо больш за месяц, і Амяльковіч лічыць, што гэтага часу для экспертызы цалкам дастаткова. Абласны каардынатар Руху «За Свабоду» запатрабаваў тэрмінова вярнуць тэхніку.

Рэчы, якія патрапілі ў рукі праваахоўных органаў, вярнуць даволі складана, пракаментаваў падзеі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. Ён нагадаў пра справы 2009-2010 гадоў, калі былі канфіскаваныя даволі вялікія сумы ў валюце. А таксама ранейшую канфіскацыю тэхнікі ў самога Амяльковіча.

«Трэба выкарыстоўваць любыя законныя метады, каб вярнуць незаконна без рашэння суда канфіскаванае. Усе разумныя тэрміны даўно мінулі», — дадаў Губарэвіч.

Акрамя таго, Амяльковіч абскардзіў парушэнні пры сваім затрыманні: фактычны час затрымання адрозніваўся ад адлюстраванага ў пратаколе на тры гадзіны. Актывіст Руху запатрабаваў прызнаць затрыманне «незаконным і несуразмерным» і даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікам міліцыі, якія дапусцілі парушэнні пры афармленні пратаколу.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости