Новости Новости Беларуси

Проевропейскую молодежь собрал День Европы в Минске

Проевропейскую молодежь собрал День Европы в Минске

3024 просмотра Минск
Лекции экспертов, викторина о ЕС и кинопросмотр — Движение «За Свободу» провело третий День Европы в Минске.

Адкрыў Дзень Еўропы эканаміст Сяргей Чалы з лекцыяй «Ці можа Беларусь стаць „Кіпрам“». У ёй ён разабраўся, на якім месцы знаходзіцца беларуская эканоміка ў Еўропе, і якія нашыя перспектывы.

«Пры ўсіх размовах пра крызіс толькі дзве краіны не „растуць“ у нашым рэгіёне — Беларусь і Расія. Нашая эканоміка ўсё больш набывае рысы нафтавай эканомікі. Строга кажучы, так яно і ёсць. Праўда, мы здабываем нафту не ў зямлі, а ў Расіі», — адзначыў Чалы.

Ён чакае, што добрых перспектываў у беларускай эканомікі пакуль не шмат: «перад тым як будзе лепей, будзе горш».

«Беларусь патрэбная Расіі больш, чым Расія патрэбная Беларусі. Яны нам плацяць засталося даведацца, за што. А плацяць яны за вельмі дарагі тавар — анестэзію фантомных імперскіх боляў», — адзначыў эканаміст.

Удзельнікі разам з кінакрытыкам Максімам Жбанковым паглядзелі і абмеркавалі фільм «Бразілія» Тэры Гільяма. А кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра Рады Руху «За Свабоду» Антон Астаповіч распавёў пра «Еўрапейскі кантэкст беларускай культуры».

«Трэба памятаць пра вялікі ўплыў рускай культуры і помніць пра польскі, але ніколі нельга закульвацца ў нейкі адзін бок. Мы этнас, культура, якая сфармавалася на зломе двух цывілізацыяў, і мы павінны захаваць сваю інтэнтычнасць. Калі будзем хіліцца ў адзін ці другі бок, то ёсць пагроза яе страты», — падкрэсліў Астаповіч.

«Дзень Еўропы — дата, якая звязаная з абвяшчэннем аб’яднання еўрапейскіх краінаў. Рух „За Свабоду“ ладзіць свята як дзень міра, еднасці Еўропы», — адзначыў адзін з арганізатараў свята, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька.

Па ягоных словах, Дзень Еўропы дапамагае зразумець беларусам, што яны з’яўляюцца еўрапейцамі — не менш, чым жыхары краінаў, якія ўваходзяць у Еўрапейскі звяз.

«Еўрапейскасць фармуецца не толькі прыналежнасцю да ЕЗ, колькі адпаведнай ідэнтычнасцю, успрыняццём саміх сябе і навакольнай рэчаіснасці», — падкрэліў Стаселька.

Ён пазітыўна ацаніў само мерапрыемства, кажа, што атрымалася стварыць цёплую цікавую атмасферу.

«Дзень Еўропы — важнае мерапрыемства, бо мы еўрапейцы, культурна, па ўзроўні адукацыі», — адзначыла адна з арганізатараў, сябра Рады Моладзі Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч.

Вікторыя асабліва адзначыла кінапрагляд, адзначыўшы, што фільм «Бразілія» прымусіў задумацца, і да яго яны з сябрамі вярнуцца яшчэ не раз.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Молодежь Движения «За Свободу»

Последние новости