Новости Новости Беларуси

Городской координатор Движения «За Свободу» задержан в Пинске

Городской координатор Движения «За Свободу» задержан в Пинске

665 просмотров Пинск
Акция протеста планировалась сегодня местными жителями на центральной площади Пинска. Городской координатор Движения «За Свободу» Александр Романович был задержан на подступах к месту проведения.

«Я не дайшоў да плошчы метраў 30. Плошча — ачэпленая, аўтазакі, міліцыя, асобы ў цывільным. Людзей, каго пазнаюць у твар, затрымліваюць», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Рамановіч.

Яго міліцыянты і людзі ў цывільным пасадзілі ў машыну і адразу адвезлі ў міліцыю, у гарадскі аддзел.

«Пашпарт у мяне забралі, але не паведамілі, у якім статусе я знаходжуся. Хацелі адраць і тэлефон, але я запытаўся, у якім статусе, і пакуль пакінулі», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, побач стаіць сяржант, які сочыць, каб ён не сышоў з ГАУС.

«Нажаль, не патрапіў я на плошчу. Думаю, што і людзей туды не пусцяць людзі ў цывільным», — заключыў Рамановіч.

На гэты момант сувязь з актывістам ёсць, ён знаходзіцца ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў Пінска. Дакладная колькасць затрыманых невядомая. У пастарунак даставілі яшчэ аднаго мясцовага актывіста Мікалая Міхалевіча.

Напярэдадні акцыі быў праведзены вобшук у актывіста Руху "За Свабоду" Ігара Салаўя, у яго быў канфіскаваны кампутар і вінчэсцер.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости