Новости Новости Беларуси

Калектыўны зварот аб наданні Гудзевіцкаму музею імя Алеся Белакоза

Калектыўны зварот аб наданні Гудзевіцкаму музею імя Алеся Белакоза

554 просмотра Мосты
Дэмакратычныя актывісты Мастоўшчыны ініцыявалі збор подпісаў аб наданні Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею імя вядомага краязнаўца, лаўрэата прэміі «За Свабоду думкі» імя Быкава Алеся Белакоза.

У калектыўным звароце да мясцовых уладаў гаворыцца: «У адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да Вас з прапановай і просьбай аб наданні ў гонар нашага знакамітага земляка Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею імя Алеся Белакоза. Алесь Белакоз — заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, адным з першых быў узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат прэміі «За свабоду думкі». Герой аднаго з фільмаў са зборніка «21 слова для XXI стагоддзя».

Цяпер, калі Алеся Белакоза не стала, просім вярнуць яго у музей сімвалічна, надаўшы імя Алеся Белакоза Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею.

Выказваем надзею, што наша прапанова будзе падтрымана. Тым самым, Мы, народ Беларусі, пакажам, што сапраўдныя героі нашай краіны ніколі не будуць забытыя і што яны і іх учынкі будуць служыць прыкладам і захоўвацца ў памяці Беларусаў.

Як адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Васіль Клімовіч: «Гэтая ініцыятыва паўстала 2 снежня пры пахаванні Алеся Белакоза ў вёсцы Гудзевічы. Яе агучыў прафесар Аляксей Пяткевіч. Я лічу, што гэта павінна быць зроблена у гонар і памяць нашага вялікага настаўніка . На сёняшні дзень мы сабралі більш 130 подпісаў і накіравалі іх у Мастоўскі райвыканкам. Ужо прайшло тры тыдні, але пакуль мы не атрымалі неякага адказу. Збор подпісаў перакінуўся на Гарадзеншчыну, Ваўкавышчыну, спадзяемся, што гэтае пытанне вырашыцца станоўча і мае толькі фармальны характер, бо ўсім і так зразумела, што гэта музей Алеся Белакоза і так павінна застацца назаўсёды.»

Актывісты сваім зваротам нагадваюць жыхарам Гарвадзеншчыны кім быў Алесь Белакоз для нашага краю: «Алесь Белакоз стварыў у роднай вёсцы Гудзевічы ўнікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, які стаў цэнтрам культурнага жыцця ўсёй Гарадзеншчыны і праславіў вёску Гудзевічы далёка за межамі Беларусі. З 1990 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей мае статус дзяржаўнага і налічвае больш за 12 тысяч экспанатаў, сабраных Алесем Белакозам разам з вучнямі. Таленавіты настаўнік, ён распрацаваў спецыяльную методыку далучэння вучняў да літаратурна-краязнаўчага пошуку, музейнай справы і праз гэта да каштоўнасцяў беларускай гісторыі і культуры. 30 гадоў Алесь Белакоз быў кіраўніком музея і кожная дэлегацыя лічыла за гонар, калі экскурсію па музею праводзіў сам Белакоз» — адзначаецца у звароце.

Застаецца спадзявацца на тое, што гэтае пытанне буде вырашана станоўча і музей у Гудзевічах будзе насіць імя свайго стваральніка Алеся Белакоза.

Эдвард Дмухоўскі

Источник: harodniaspring.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости