Новости Новости Беларуси

«Виктория Шабуня — ударный молоток режима». Губаревич про судью-рекордсменку

«Виктория Шабуня — ударный молоток режима». Губаревич про судью-рекордсменку

279 просмотров Минск
«Необходимость отбыть определенный номер». Председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич посетил суд над Павлом Северинцем — и делится впечатлениями.

Вікторыя Шабуня з суду Цэнтральнага раёну пакарала Паўла Севярынца арыштам на 15 содняў за ўдзел у пратэсце ў Курапатах і ўчорашняй першатравеньскай дэманстрацыі.Такі ж тэрмін суддзя Міхаіл Хома даў актывісту Максіму Вінярскаму.

Юрась Губарэвіч распавядае ў эфіры як адбываліся працэсы.

Пра тое, як ніхто на судзе ўжо не здзіўляецца

Нічога новага: суткі выпісваюць загадзя, міліцыянты ілжэсведчаць, для суддзяў і міліцыянтаў працэс – неабходнасць адбыць пэўны нумар і гадзіну папрысутнічаць у судзе.

Пра сумленне на твары суддзі

Вікторыя Шабуня – ударны малаток нашай судовай сістэмы, рэкардсменка па колькасці прысудаў дзеячам апазіцыі. Ніякага сумневу на іх тварах няма.

Пра тое, што такія «суды» пратэст не спыняць

Улада думае, што забівае апошнія цвікі ў акцыі пратэсту, спадзеючыся, што хваля сыдзе на не. Але людзі вышлі не на заклікі апазіцыі, а таму што яны ўжо стаміліся жыць у атмасферы хлусні, татальнага запалохвання і адсутнасці перспектываў.

Источник: belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости