Новости Новости Движения

Движение «За Свободу» обжаловало предупреждение Минюста

Движение «За Свободу» обжаловало предупреждение Минюста

911 просмотров Минск
В Верховный суд обратилось Движение «За Свободу» с жалобой на Минюст. В организации считают вынесенное предупреждение незаконным.

Міністэрства юстыцыі вынесла ў пачатку красавіка папярэджанне Руху «За Свабоду» за тое, што арганізатары святкавання Дня Волі заклікалі людзей на акцыю да атрымання дазволу.

«ПАГА «Рух „За Свабоду“ вынесена пісьмовае папярэджанне. Пісьмовае папярэджанне лічым незаконным», — адзначана ў скарзе.

У арганізацыі нагадалі, што папярэджанне было вынесенае за тое, што неназваны прадстаўнік Руху, па дадзеных Мінюста, з’яўляўся арганізатарам акцыі 25 сакавіка і заклікаў на яе да атрымання афіцыйнага дазволу на яе правядзенне.

«Згодна з дзеючым заканадаўствам, пісьмовае папярэджанне грамадскаму аб’яднанню можа быць вынесена толькі ў выпадку здзяйснення грамадскім аб’яднаннем дзеянняў, якія парушаюць Канстытуцыю... заканадаўства і статут грамадскага аб’яднання», — адзначылі аўтары скаргі, дадаўшы, што доказаў такіх парушэнняў не прадстаўлена.

Рух «За Свабоду» просіць прызнаць папярэджанне Міністэрства юстыцыі незаконным і абавязаць Мінюст адмяніць ягоны загад пра вынясенне гэтага папярэджання.

«Міністэрства юстыцыі не толькі не патлумачыла, якім чынам дзеянні аднаго з заяўнікаў прывялі да парушэння заканадаўства нашай арганізацыяй, але і не назвала імя гэтага чалавека і СМІ, у якім яны даведаліся пра заклікі да ўдзелу ў недазволенай акцыі», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, менавіта таму ў арганізацыі лічаць папярэджанне, вынесенае Руху «За Свабоду», незаконным.

«Гэта палітычная замова. Улады спрабуюць праз гэтыя паперы абмежаваць нашу дзейнасць і націснуць праз магчымасць ліквідацыі. Таму так важна змагацца за тое, каб папярэджанне было адмененае», — заключыў Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости