Новости Новости Беларуси

«Нет социальному и экономическому Чернобыля»

«Нет социальному и экономическому Чернобыля»

838 просмотров Минск
Заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Меляшкевич рассказал, под которыми лозунгами пройдет нынешний «Чернобыльский шлях».

А 18-й гадзіне ў Менску пройдзе «Чарнобыльскі шлях». Збор удзельнікаў запланаваны каля кінатэатру «Кастрычнік» – станцыя метро «Акадэмія навук». Шэсце дазволенае ўладамі.

Шэсце пачнецца а 18:30 і пройдзе па ходніках праспекту Незалежнасці, вуліцаў Сурганава і Арлоўскае да плошчы Бангалор, дзе а 20-й гадзіне запланаваны мітынг і ўскладанне кветак да памятнага знака «Ахвярам Чарнобылю». Заўтрашняя акцыя мае абʼяднаць сацыяльныя і палітычныя лозунгі. Галоўным застаецца пытанне спынення будаўніцтва Астравецкае АЭС, дадаюцца патрабаванні эканамічных рэформаў, а таксама салідарнасць з рэпрэсаванымі пасля акцыяў пратэстаў. А на «Белсаце» усё гэта можна будзе глядзець у адмысловым трохгадзінным жывым эфіры. Пачнем а 18-й гадзіне. У «Гарачым каментары» – Юрыя Меляшкевіч з Руху «За свабоду».

«Гэты «Чарнобыльскі шлях» пройдзе пад традыцыйным лозунгам «Не – Астравецкай АЭС». Другі лозунг будзе не такі традыцыйны, бо мы сутыкнуліся зараз з сацыяльнымі і эканамічнымі праблемамі ў краіне, таму аргкамітэт вырашыў дадаць гэтыя рысы да «Чарнобыльскага шляху», і новы лозунг гучыць: «Не – сацыяльнаму і эканамічнаму Чарнобылю». Экалагічны маштаб Чарнобыльскай трагедыі настолькі ж вялікі, як і эканамічна-сацыяльныя праблемы, якія напаткалі Беларусь», – адзначыў Юрась Меляшкевіч.

Источник: belsat.eu

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Чернобыльский шлях

Последние новости