Новости Новости Движения

Совет Движения «За Свободу» принял решение обжаловать предупреждение Минюста

Совет Движения «За Свободу» принял решение обжаловать предупреждение Минюста

606 просмотров Минск
Движение «За Свободу» обжалует предупреждение Минюста, организация сделает больший акцент на привлечение внутреннего финансирования, а члены Движения получили рекомендацию и впредь активно присоединяться к организации акций протеста, такие решения были приняты на Совете 23 апреля.

У сакавіку сябры Руху «За Свабоду» прынялі актыўны ўдзел у вулічных акцыях, у тым ліку Маршах недармаедаў і святкаванні Дня Волі ў розных рэгіёнах Беларусі, яны спазналі хвалю рэпрэсіяў, якую абрынула на грамадзянскую супольнасць улада, сказаў, выступаючы перад Радай старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У сваю чаргу першая намесніца старшыні Галіна Скараход адсправаздачылася за міжнародныя сустрэчы і дзейнасць у межах кааліцыі, а намеснік старшыні Юрый Меляшкевіч — працу ў аргкамітэтах у межах падрыхтоўцы мінскага Марша недармаедаў і Дня Волі. Выступілі і іншыя сябры Рады.

Па выніках абмеркавання Рада прыняла рашэнне рэкамендаваць сябрам Руху і надалей прымаць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мірных акцый пратэсту, таксама праяўляць салідарнасць з тымі, хто патрапіў пад рэпрэсіі і іх сем’ямі. Акрамя таго, сябры Руху атрымалі парады па актывізацыі супрацы з новымі мясцовымі актывістамі і працягу асветніцкай дзейнасці па прапагандзе каштоўнасцяў Руху.

Юрый Губарэвіч паведаміў сябрам Рады пра неабходнасць прыцягнення дадатковых рэсурсаў для забеспячэння працы офіса, правядзення кампаній і рэалізацыі статутных мэтаў і задачаў Руху «За Свабоду». У выніку абмеркавання было вырашана, што ў бліжэйшы час Рух зробіць акцэнт на ўнутранае фінансаванне, а менавіта збор добраахвотных ахвяраванняў.

Рада падтрымала прапанову старшыні абскардзіць папярэджанне Мінюста, якое арганізацыя атрымала ў сувязі з удзелам аднаго з сябраў арганізацыі ў падачы заяўкі на святкаванне Дня Волі. На думку старшыні Руха, падставы для папярэджання пазбаўлены юрыдычнага сэнсу і яно мусіць быць абскарджана у Вярхоўным судзе.

Зараз у Руху «За Свабоду» праходзіць унутраны аўдыт, пра гэта Радзе даклалі каардынатары праекту намеснік старшыні Кірыл Стаселька і Галіна Скараход.

«Аўдыт будзе ўключаць у сабе анкетнае апытанне, інтэрв’ю з рэгіянальнымі каардынатарамі і прадстаўнікамі СМІ, а таксама фокус-групы з актывістамі Руху „За Свабоду“. Гэтае даследванне дапаможа нам зрабіць дзейнасць больш эфектыўнай у тым ліку ў межах стратэгічнага планавання», — адзначыў Стаселька.

Руху «За Свабоду» варта падтрымаць затрыманых «па справе патрыётаў», адзначыў сябра Рады Арцём Лява. Ён прапанаваў падаць заяўкі на правядзенне пікетаў з патрабаваннем вызвалення актывістаў. Рада падтрымала ідэю, прызначыўшы Ляву каардынатарам ініцыятывы.

На Радзе Руху ў шэрагі арганізацыі былі прынятыя новыя 17 сябраў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости