Новости Новости Беларуси

В Бресте почтили память бойцов армии генерала Булак-Балаховича

В Бресте почтили память бойцов армии генерала Булак-Балаховича

296 просмотров Брест
Около 200 свечек зажгли сегодня активисты на могилах солдат армии генерала Булак-Балаховича, рассказал инициатор акции, член Движения «За Свободу» Евгений Скрабутан.

«Мы прыйшлі з сябрамі на Балахоўскія могілкі, каб ушанаваць памяць палеглых байцоў, да таго ж, сёння Радаўніца. Усяго мы запалілі ля 200 свечак», — распавёў сайту Pyx.by Скрабутан.

Гэта важна, упэўнены актывіст, бо «не так шмат вядомых герояў, на якіх можна раўняцца, браць прыклад, а Булак-Балаховіч — адзін з іх». Скрабутан нагадаў, што генерал змагаўся з Чырвонай арміяй, а таксама з’яўляецца героям Эстоніі, якой ягонае войска дапамагло здабыць незалежнасць. «Пра гэта нічога невядома ў гісторыі сучаснай Беларусі», — дадаў актывіст Руху.

Па ягоных словах, Балахоўскія могілкі сёння фактычна забытыя ўсімі. «Не ведаю, чаму. Магілы, якім амаль па 100 год, - вельмі сакральныя», — адзначыў Скрабутан.

Ён падзякаваў за аднаўленне могілак Саюзу палякаў, мясцовым краязнаўцаў, а таксама адзначыў, што самі магілы дагледжаныя, хутчэй за ўсё, сіламі дзяржавы і маюць статус помніка.

«Наша задача ўзгадаваць герояў, ушаноўваць іх памяць, каб будучыя пакаленні мелі магчымасць на іх раўняцца, мелі добры прыклад», — заключыў Яўген Скрабутан.

Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся ў 1883 г. на Браслаўшчыне. У першую сусветную камандаваў дыверсійным аддзелам царскага войска. Пасля служыў у Чырвонай Арміі, сышоў з яе і ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі, перайшоў пад загад Ураду БНР. Пасля спынення баявых дзеянняў на польска-савецкім фронце, Булак-Балаховіч самастойна змагаўся з бальшавікамі, але быў вымушаны адступіць у Польшчу. У міжваенны час ён жыў у Белавежы, быў вядомы як антыкамуніст і антынацыст, напісаў кнігу беларускіх вершаў. Ён загінуў на пачатку другой сусветнай вайны ў Варшаве ад нямецкай кулі.

Фота Яўген Скрабец

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости