Новости Новости Беларуси

Блогер Сергей Пятрухин задержан при въезде в Беларусь

Блогер Сергей Пятрухин задержан при въезде в Беларусь

1028 просмотров Брест
Известный брестский блогер, сторонник Движения «За Свободу» Сергей Пятрухин задержан пограничниками во время паспортного контроля.

14 сакавіка Ленінскі раённы суд Берасця завочна пакараў 15 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаваным маршы дармаедаў Сяргея Пятрухіна. Насамрэч, блогер асвятляў акцыю, але міліцыянт паказаў, што ён правакаваў людзей. На суд тады Пятрухін не з’явіўся, бо з’ехаў у працоўную камандзіроўку.

«Сяргея затрымалі памежнікі адразу пасля пашпартнага кантролю. Усё было вельмі спакойна і па плане», — распавёў сайту Pyx.by суаўтар «Народнага рэпарцёра» і сябра Сяргея Пятрухіна Зміцер Гарбуноў.

Куды даставілі блогера, пакуль невядома: магчыма, адразу ў ІЧУ, бо рашэнне па ягонай справе ёсць. Ёсць верагоднасць, што ён пераначуе ў памежнікаў, бо ўмовы ў іх для гэтага ёсць, дадаў Гарбуноў.

Па ягоных словах, яны загадзя абмеркавалі, што можа з сабой ўзяць Сяргей, бо яго чакае арышт 15 сутак.

«Сяргей Пятрухін вярнуўся ў Беларусь, каб удзельнічаць у судзе па позве „Дынама“», — распавёў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэсце Дзяніс Турчаняк.

Яны разам з Пятрухінам з’яўляюцца адказчыкамі па позве «Дынама» за відэасюжэт, у якім раскрываюць ценявыя схемы пры выдзяленні ўчастка ў цэнтры Брэста. Суд адбудзецца 26 красавіка ў 14.10.

«Сяргей хацеў асабіста прыняць удзел у паседжанні, але пакуль невядома, ці будзе ён дастаўлены на яго», — дадаў Турчаняк.

Як раней патлумачыў сайту Pyx.by сам Сяргей Пятрухін, ад сённяшняга дня ён распачынае перадвыбарную кампанію на мясцовых выбарах.

Блогер вядомы сваім ютуб-каналом «Народны рэпарцёр», дзе выкрывае карупцыю і ўздымае вострыя сацыяльныя праблемы.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости