Новости Новости Беларуси

Мингорисполком не согласился с заявителями по поводу времени и маршрута Чернобыльского шляха — 2017

Мингорисполком не согласился с заявителями по поводу времени и маршрута Чернобыльского шляха — 2017

567 просмотров Минск
Мингорисполком назначил время и маршрут «Чернобыльского шляха», отличающийся от того, что просили заявители.

Адзін з заяўнікаў, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юры Меляшкевіч, сказаў Свабодзе:

«Збор дазволены каля кінатэатру „Кастрычнік“. Пачатак а 14 гадзіне, шэсьце з 14:30 да 16:00 па маршруце Сурганава — Арлоўская — парк Дружбы народаў да капліцы, дзе ўскладаньне кветак. У 16:00, паводле рашэньня Менгарвыканкаму, акцыя павінна быць скончаная».

Юры Меляшкевіч быў абураны такім рашэньнем Менгарвыканкаму.

«Мы прасілі іншы час і іншы маршрут. Прапаноўвалі пачаць акцыю ў 18:30 на плошчы каля Тэатру опэры і балету, а далей зьбіраліся ісьці вуліцамі Багдановіча — Арлоўскай да капліцы на скрыжаваньні з вуліцай Карастаянавай. Плянавалі скончыць акцыю а 21-й. Тое, што наша прапанова не задаволеная, — гэта цынічнае стаўленьне і да нас, заяўнікаў, і да ўсіх людзей, якія зьбіраюцца адзначыць гэтую сумную для ўсяго беларускага народу падзею. Бо сёлета 26 красавіка выпадае на працоўны дзень, а тут яшчэ і час для акцыі абраны нязручны — у абед. Відавочна, улады робяць усё, каб зьменшыць колькасьць удзельнікаў шэсьця. Мы з такім рашэньнем, безумоўна, ня згодныя і будзем абмяркоўваць на паседжаньні аргкамітэту, што рабіць далей. Скажу гэтак: раней бывала, што Менгарвыканкам сваё рашэньне мяняў», — сказаў Юрась Меляшкевіч.

Паводле Юрася Меляшкевіча, чарговае паседжаньне аргкамітэту Чарнобыльскага шляху адбудзецца 18 красавіка аб 11 гадзіне ў офісе руху «За свабоду».

Рашэньне падпісаў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч.

«Чыноўнік з управы ідэалёгіі сказаў, што гэткае рашэньне абгрунтаванае „папярэднім досьведам“, — але якім дакладна, чыноўнік не патлумачыў», — сказаў Юрась Меляшкевіч.

Алег Грузьдзіловіч

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Чернобыльский шлях

Последние новости