Новости Новости Беларуси

В Мингорисполком подана заявка на Марш солидарности 1 мая

В Мингорисполком подана заявка на Марш солидарности 1 мая

328 просмотров Минск
Представители независимых профсоюзов, входящих в состав Белорусского конгресса демократических профсоюзов (БКДП), подтвердили намерение провести в Международный день солидарности трудящихся 1 мая совместный марш. В оргкомитет акции входит и Движение «За Свободу».

13 красавіка заяўнік Маршу салідарнасьці — Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў — падаў заяўку ў Менскі гарвыканкам. Аргкамітэт абраў месцам збору ўдзельнікаў пляцоўку каля Акадэміі навук. Маршрут шэсьця — да плошчы Бангалор, дзе мае адбыцца і мітынг.

Адказнымі за акцыю прызначаныя намесьнік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, старшыня Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў і кіраўнік незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін.

Мерапрыемства будзе прысьвечана абароне правоў працоўных і сацыяльнай справядлівасьці. У прыватнасьці, яе ўдзельнікі будуць выступаць супраць так званага «дармаедзкага» дэкрэту № 3.

Час правядзеньня Маршу салідарнасьці — 1 траўня, пачатак а 16-й гадзіне. Шэсьце — ад 16:30 да 17:30, мітынг — ад 17:30 да 19:30.

У аргкамітэт, апроч прафсаюзаў, таксама ўвайшлі Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя «Справядлівы сьвет», Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Партыя працоўных, Беларуская жаночая партыя «Надзея», Рух «За свабоду».

Источник: www.svaboda.org

Теги: акции 296

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости