Новости Новости Беларуси

«Идет нагнетание атмосферы перед возможными акциями протеста», — Губаревич о фильме БТ

«Идет нагнетание атмосферы перед возможными акциями протеста», — Губаревич о фильме БТ

356 просмотров Минск
Председатель движения «За свободу» Юрий Губаревич прокомментировал фильм «Белый легион черных душ», который 12 апреля был показан по телеканалу «Беларусь-1».

«Гэта быў прапагандысцкі фільм. Усе высілкі, якія цяпер робіць дзейны рэжым, скіраваныя на тое, каб зьбіць хвалю пратэстаў. Але, хутчэй за ўсё, усё, што яны робяць, гэта ад безвыходнасьці і ад таго страху, які пануе ў іхных структурах.

Самі мэтады, якія выкарыстоўваюцца, ня будуць мець належнага эфэкту. Бо цяпер далёка не 90-я, калі прапагандысты Аляксандра Лукашэнкі запусьцілі фільм „Дзеці хлусьні“ Юрыя Азаронка, які ў пэўным сэнсе спрацаваў. Цяпер абсалютна іншая сытуацыя. У грамадзтва ёсьць магчымасьць атрымаць альтэрнатыўны погляд перадусім дзякуючы наяўнасьці інтэрнэту.

Усе гэтыя міты, якія выкарыстоўваюцца ў фільмах і прапагандысцкіх артыкулах, вельмі хутка разьвенчваюцца, бо яны заснаваныя не на рэальных фактах, а выключна на выдумках. Таму ў большасьці людзей, якія ўжо перасталі верыць Аляксандру Лукашэнку і шукаюць нейкую альтэрнатыву, яны ня зьменяць погляду на сытуацыю.

Цяпер ідзе нагнятаньне атмасфэры перад магчымымі акцыямі пратэсту 26 красавіка і 1 траўня; улада баіцца гэтых акцыяў, бо ведае, што пратэставы патэнцыял застаецца, праблемы абсалютна ня вырашаныя. У людзей незадаволенасьць ёсьць.

І такая спроба, па-першае, ізаляваць найбольш актыўных, запалохаць праз затрыманьне, зьбіваньне, арышты і штрафы — гэта найперш спроба захаваць кантроль над сытуацыяй. Але прыпаркамі немагчыма вылечыць хваробу. Тут патрэбны карэнныя эканамічныя і палітычныя рэформы. Каб у Беларусі нарэшце быў грамадзкі кансэнсус і людзі бачылі перад сабой нейкую пэрспэктыву і разьвіцьцё нашай краіны».

Алесь Дашчынскі

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости