Новости Новости Беларуси

Активисты Движения «За Свободу» подали заявку на митинг в Слуцке

Активисты Движения «За Свободу» подали заявку на митинг в Слуцке

915 просмотров Слуцк
Митинг «За Свободу слова и достойную жизнь» запланирован в Слуцке на 7 мая. Заявку в местный райисполком подали сегодня активисты Движения «За Свободу».

Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды друку. На ёй збіраюцца абмеркаваць праблемы са свабодай слова ў Беларусі, а таксама сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя праблемы рэгіёну.

Заяўка пададзеная на дазволенае ў Слуцку месца для масавых мерапрыемстваў — гарадскі парк культуры і адпачынку па вуліцы Віленскай. Запланаваны пачатак акцыі — 14.00. Арганізатары разлічваюць сабраць да 100 чалавек.

«Мы спадзяемся атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу, бо вытрымалі ўсе патрабаванні заканадаўства, пазначылі абавязацельствы. Але не надта на яго разлічваем, бо сацыяльна-эканамічны стан у краіне — складаны, і ўлады гатовыя на ўсё, каб незадаволенасць беларусаў не вылілася на вуліцы», — сказаў абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

Ён выказаў спадзеў, што Слуцкі райвыканкам не пойдзе шляхам калегаў з Мінгарвыканкаму перад Днём Волі і дасць адказ у адведзены законам тэрмін — не пазней, чым за 5 дзён да запланаванай акцыі. Гэта значыць, што вынікі разгляду чакаюцца не пазней за 2 траўня.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Правоцентристская коалиция

Последние новости