Новости Новости Беларуси

Польские депутаты встретились с представителями белорусской оппозиции

Польские депутаты встретились с представителями белорусской оппозиции

161 просмотр Минск
На встрече с представителями белорусского гражданского общества и депутатов польского сейма участники обменялись мнениями по ситуации в Беларуси.

Дэлегацыя дэпутатаў польскага Сейму сустрэлася сёння з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі: першай намесніцай старшыні руху «За Свабоду» Галінай Скараход, адказным сакратаром БХД Дзянісам Садоўскім, Станіславам Шушкевічам, лідарам БНФ Аляксеем Янукевічам, лідарам «Гавары праўду» Андрэем Дзмітрыевым, намеснікам старшыні АГП Мікалаем Казловым.

Раней польская дэлегацыя сустрэлася з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і беларускімі палякамі, сёння ўсклала вянкі да магілаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

«Сустрэча была скiравана на абмен думкамi па сiтуацыi ў Беларусі», - сказала сайту Pyx.by Галіна Скараход.

Па яе словах, удзельнікі абмеркавалі, ці магчымае далейшае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі, ці варта ўкладаць інвестыцыі, калі варта, то якім чынам лепш. «Мы былі ўдзячныя польскім калегам за цікаўнасць да беларускага пытання. Параілі працягваць супрацу, але пры абавязковай умове – спыненні рэпрэсіяў. Пры выкананні міжнародных дамоўленасцяў у вобласці выбарчага права і правядзення рэформаў гэтую супрацу варта пашырыць», - адзначыла Скараход.

Па яе словах, яна падняла тэму русіфікацыі навучання ў беларуска-польскіх школах у Гродна і Ваўкавыску.

Першая намесніца старшыні Руху адзначыла, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці папрасілі на ўсіх сустрэчах з беларускім кіраўніцтвам уздымаць пытанне пра стан дэмакратыі і правамі чалавека ў Беларусі. І атрымалі ад польскіх дэпутатаў абяцанне падтрымкі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости