Новости Новости Беларуси

«Ешце лыжкай па чарзе» — з пінскага ІЧУ выпусцілі сябра Руху «За Свабоду»

«Ешце лыжкай па чарзе» — з пінскага ІЧУ выпусцілі сябра Руху «За Свабоду»

675 просмотров Пинск
Умовы ўтрымання — жудасныя, прыбіральняў у камерах няма, кажа сябра Руху «За Свабоду» Ігар Салавей, які адбыў 5-суткавы арышт за акцыю ў ІЧУ Пінска. Там жа адбывае пакаранне ў 15 сутак і гарадскі каардынатар Руху Алесь Рамановіч.

«Жудасныя умовы. Прыбіральні ў камерах не прадугледжаныя, стаіць вядро. Смурод у камеры як у прыбіральні на вакзале. У нармальную прыбіральню выводзяць раз на дзень», — распавёў сайту Pyx.by Ігар Салавей.

Па ягоных словах, калі выводзяць, вырашае начальнік ІЧУ.

«Кармілі тры разы на дзень. Ежа, у прынцыпе, нармальная, есці можна.Кружкі не даюць, яны ёсць ёсць, проста не хочуць мыць пасля нас. Таму людзі карыстаюцца абрэзанымі напалову бутэлькамі. У „вядро“ з-пад маянэзу наглядчык наліваў гарбату і кісель, і з яго ўсе пілі», — дадаў актывіст Руху «За Свабоду».

Часам не хапала і лыжак: у адзін дзень на камеру з шэсці чалавекам выдзялілі ўсяго тры. «Я спытаў, што я павінны есці як сабака з талеркі? На што наглядчык заявіў, што мы можам есці лыжкамі па чарзе», — дадаў Салавей.

«На пачатку мы сядзелі з Алесем Рамановічам у розных камерах, але пад час укамплектацыі перасялілі ў адну. Алесь трымаецца добра, мы жартавалі, што яшчэ зробіш у такой сітуацыі», — дадаў Ігар Салавей.

Па ягоных словах, Алесь хацеў абскардзіць прысуд, але нягледзячы на абяцанні начальніка ІЧУ, да яго так і не прыйшоў адвакат.

У камеры, дадаў актывіст Руху, было халодна, на прагулкі не вадзілі, бо «няма дворыку».

Перадачы прымаюць, але толькі ад сваякоў, пінскі актывіст распавёў сайту Pyx.by, што ў яго перадачу для Рамановіча прымаць адмовіліся.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #561 15.04.2017 01:30 @ квучак

    Создать ОБЩЕСТВО РЕПРЕССИТОВАННЫХ И ПОСТРАДАВШИХ Г. ПИНСКА ОТ СИЛОВИКОВ И СУДЕЙ . С помощью Кисляка Обратиться в комисию ООН и др. инстанции Европы. Не забыть и деда 84-летнего . Указать и хлопца, которого выследили и вывезли за город, после избиения, который боится засветиться... Дела диктатуры должны иметь международный резонанс!!! Иначе всё это полупустой звук!!!

Последние новости